02:56 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Кран, архіўнае фота

Чыноўнікі прапрацоўваюць пытанне скарачэння тэрмінаў адключэння гарачай вады

© Sputnik / Константин Чалабов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Канкрэтна казаць пра тое, калі гарачую ваду пачнуць выключаць на меншы тэрмін, пакуль нельга.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Пытанне скарачэння тэрмінаў адключэння гарачай вады летам прапрацоўваецца, паведаміў у чацвер журналістам начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і СМІ Мінжылкамгаса Генадзь Аксціловіч.

Кожнае лета ў гарадах Беларусі адключаюць гарачую ваду на тэрмін да двух тыдняў — рыхтуюць сеткі да працы ў асенне-зімовы перыяд. У гэтым годзе інфармацыі аб сарваных тэрмінах адключэння ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі няма.

"Тэрмін у два тыдні разлічаны, ён неабходны для правядзення ўсяго комплексу работ з мэтай падрыхтоўкі ўсіх сістэм водазабеспячэння да ўстойлівай работы ў асенне-зімовы перыяд", — растлумачыў Аксціловіч.

Па словах прадстаўніка Мінжылкамгаса, апошнія гадоў пяць сур'ёзных аварый, з-за якіх патрабавалася б адключаць будынкі на суткі і больш, не было. Існуючыя мерапрыемствы па прафілактыцы аварый і тэрміны на іх рэалізацыю з'яўляюцца аптымальнымі.

"Казаць пра канкрэтныя даты скарачэння тэрмінаў і магчымасцяў заўчасна. Пытанне ў стадыі прапрацоўкі", — падвёў вынік прадстаўнік ведамства.

Пытанне скарачэння тэрмінаў адключэння гарачай вады падымаецца ў Беларусі рэгулярна. Як тлумачылі ў ведамстве, цалкам адмовіцца ад гэтай меры, як зроблена ў многіх краінах свету, нельга: для гэтага неабходна цалкам мяняць сістэму водазабеспячэння. Зрэшты, тэрміны адключэння гарачай вады скараціць абяцаюць на працягу апошніх гадоў.

Тэги:
Адключэнне гарачай вады, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Беларусь

Галоўныя тэмы