04:27 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Электроннае табло на мінскім прыпынку

Усе прыпынкі цэнтра Мінска аснасцяць электроннымі табло

© Sputnik
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2010

Да 2020 года ў горадзе павінны былі ўсталяваць каля 200 табло, аднак план перавыкананы.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Усе прыпынкі ў межах першага транспартнага кальца Мінска будуць аснашчаны электроннымі табло да II Еўрапейскіх гульняў, паведаміў у чацвер журналістам дырэктар ДУ "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў.

Электронныя табло пачалі ўсталёўваць на прыпынках транспарту ў сталіцы некалькі гадоў таму. Пры іх дапамозе можна сачыць за аператыўнай інфармацыяй па працы транспарту, у тым ліку аб часе прыбыцця бліжэйшага.

"Наша задача — да Еўрапейскіх гульняў у межах першага кальца ўсе прыпынкі абсталяваць інфармацыйнымі табло", — сказаў Шкуратаў.

Па словах кіраўніка ўстановы, табло ўсталёўваюць з апярэджаннем графіку. Да 2020 года іх павінны былі ўсталяваць каля 200, аднак лічба ўжо перавышае 270 манітораў.

На якіх канкрэтна прыпынках у бліжэйшы час з'явяцца электронныя табло і колькі іх неабходна купляць, ва ўстанове пакуль не лічылі: усё будзе вырашацца па меры паступлення фінансавання.

Тэги:
Грамадскі транспарт, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы