16:38 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Электроннае табло на прыпынках Мінска

Некалькі прыпынкаў у Мінску зменяць назвы з 1 верасня

© Sputnik
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Прыпынкі будуць пераназваныя ў Фрунзенскім, Маскоўскім і Савецкім раёнах сталіцы.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Некалькі прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту зменяць назвы з 1 верасня, паведамілі ва ўстанове "Сталічны транспарт і сувязь".

Змены закрануць шэсць прыпынкаў, размешчаных у розных раёнах сталіцы. У Фрунзенскім раёне прыпынак "Школа" па праспекце Пушкіна ў абодвух напрамках будзе называцца "Паліклініка №20", прыпынак "Тэхнікум" на скрыжаванні вуліц Жудро і Матусевіча ў напрамку вуліц Альшэўскага, Глебкі і Прытыцкага пераймянуюць у "Індустрыяльна-педагагічны каледж".

Прыпыначны пункт "Універсам "Нарач" на вуліцы Адзінцова ў напрамку вуліцы Лабанка стане "Гімназія №13", Універсам "Фрунзенскі" па праспекце Пушкіна ў абодвух напрамках назавуць "Дуніна-Марцінкевіча".

У Маскоўскім раёне назву зменіць толькі адзін прыпынак — "Аўтатаксасэрвіс" па праспекце Жукава. З прыходам верасня яна ў абодвух напрамках будзе называцца "Неўскі завулак". У Савецкім раёне прыпыначны пункт "Салон пракату" па вуліцы Куйбышава ў абодвух напрамках будзе перайменаваны ў "Студэнцкую паліклініку".

По теме

Усе прыпынкі цэнтра Мінска аснасцяць электроннымі табло
Тэги:
Грамадскі транспарт, Мінск

Галоўныя тэмы