16:17 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Уборка пшаніцы

Аграрыі Беларусі сабралі больш за 5 млн тон збожжа

© Sputnik / Виталий Тимкив
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
23 0 0

Ураджай гэтага года значна ніжэйшы за мінулагодні: свае карэктывы ўнесла засуха ў Беларусі ў канцы вясны і пачатку лета.

МІНСК, 19 жні — Sputnik. Пяць мільёнаў тон збожжа ўжо сабралі беларускія аграрыі, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТБ у нядзелю.

Уборачная кампанія ў Беларусі падыходзіць да канца: на дадзены момант у рэспубліцы засталося апрацаваць толькі 7% плошчаў.

Мінулай ноччу работнікі сельгаспрадпрыемстваў Беларусі пераадолелі паказчык у 5 мільёнаў тон. Лідзіруе Мінская вобласць: тут сабрана ўжо амаль 1,3 мільёна тон.

У тройцы лідэраў таксама Брэсцкі і Гродзенскі рэгіёны — тут сабрана больш за 922 і 857 тысяч тон адпаведна. Далей размясціліся Магілёўская, Віцебская і Гомельская вобласць — у апошняй намалочана больш за паўмільёна тон.

Ураджай гэтага года значна ніжэйшы за мінулагодні: свае карэктывы ўнесла засуха ў Беларусі ў канцы вясны і пачатку лета. Як паведамлялі раней у РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве", яшчэ ў пачатку вясны прагнозы былі аптымістычнымі — планавалася атрымаць каля 9 мільёнаў тон збожжа.

Тэги:
Ураджай, Беларусь

Галоўныя тэмы