22:40 18 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.10
Жанчына купляе квіток у касе чыгуначнага вакзала

БЧ у ноч на сераду не будзе прадаваць квіткі

© Sputnik / Михаил Мокрушин
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Сістэма продажу квіткоў на цягнікі не будзе працаваць з-за правядзення тэхнічных работ на сайце чыгуначнага перавозчыка.

МІНСК, 21 жні — Sputnik. Беларуская чыгунка не будзе прадаваць квіткі на сваім сайце ў ноч з 21 на 22 жніўня, паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.

"21 жніўня з 23:30 да 06:00 22 жніўня ў сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ купля і вяртанне праязных дакументаў у Сістэме продажу праязных дакументаў праз Інтэрнэт будуць недаступныя", — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

У прэс-службе БЧ просяць прабачэння ва ўсіх пасажыраў з-за часовых нязручнасцяў.

У цяперашні час БЧ уваходзіць у структуру Міністэрства транспарту і камунікацый. Беларуская чыгунка пачынае сваю гісторыю з 1862 года, калі былі адкрыты пастаянныя чыгуначныя зносіны на ўчастку Парэчча — Гродна Санкт-Пецярбург-Варшаўскай чыгункі.

Тэги:
Квіткі, Беларуская чыгунка, Беларусь

Галоўныя тэмы