Рух транспарту закрыюць у выхадныя ў цэнтры Мінска

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкРамонт дарог
Рамонт дарог - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рух будзе забаронены па праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Янкі Купалы да плошчы Перамогі - там будуць класці асфальт.

МІНСК, 23 жні — Sputnik. У выхадныя дні будзе закрыты рух транспарту на ўчастку праспекта Незалежнасці ў цэнтры Мінска, пра гэта паведамілі ў "Гаррэмаўтадары".

"C 21:00 пятніцы 24 жніўня да 24:00 нядзелі 26 жніўня на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Я. Купалы да плошчы Перамогі будзе вырабляцца замена асфальтабетоннага пакрыцця. Рух транспарту, акрамя грамадскага, будзе закрыты", — распавялі на прадпрыемстве.

Пасажыраў грамадскага транспарту інфармуюць аб тым, што праязджаць участак, дзе будуць мяняць асфальт, аўтобусы будуць транзітам, без прыпынкаў.

Каб пазбегнуць непрыемных сітуацый, кіроўцам рэкамендуюць улічваць інфармацыю пра замену дарожнага пакрыцця пры планаванні маршруту і аб'язджаць гэты ўчастак.

Раней асфальт мянялі на знешнім кальцы МКАД — рамантавалі ўчастак ад 42-га да 46-га кіламетра на працягу чатырох дзён.

 

Стужка навiн
0