02:50 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Вялізны гарбуз, архіўнае фота

Жыхар Гродна вырасціў вялізны гарбуз — 400 кілаграмаў

CC BY 2.0 / Amanda / Happy Halloween!
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Пакуль сям'я прыбіраць гарбуз з гарода не збіраецца, што рабіць з такой вялікай гароднінай, таксама пакуль не прыдумалі.

МІНСК, 24 жні — Sputnik. Жыхар Гродна здолеў вырасціць на сваім прысядзібным участку гіганцкі гарбуз, вага якога паводле папярэдніх разлікаў складае каля 400 кілаграмаў, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТБ.

Як распавёў агароднік Сяргей Гаўрынін, насенне адмысловага гатунку ён замовіў па пошце ў ЗША. Зараз дыяметр гіганцкай гародніны ўжо дасягнуў 375 сантыметраў.

"Што такі вялікі вырасце, не чакалі. Суседзі таксама не верылі, што сапраўдны — думалі, размаляваны камень", — паведаміў ён.

Па словах мужчыны, зараз гарбуз працягвае расці, і ён мяркуе, што яго вага цалкам можа пабіць цяперашні рэкорд СНД — 450 кілаграмаў.

Гаўрылін таксама распавёў, што пакуль сям'я прыбіраць гарбуз з гарода не збіраецца. Што рабіць з такой вялікай гароднінай, таксама пакуль не прыдумалі.

Гарадзенец адзначыў, што, магчыма, з гарбуза такога памеру можна зрабіць які-небудзь выраб, калі знайсці разьбяра. Пры гэтым мужчына не выключае, што ўвосень гарбуз-рэкардсмен проста парэжуць на часткі і раздадуць суседзям.

Тэги:
Садавіна і гародніна, Гродна, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы