01:47 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ)

БДУ ўвайшоў у спіс лепшых універсітэтаў Еўразіі

© Sputnik Любоў Каспяровіч
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
25 0 0

У рэйтынгу лепшых вышэйшых навучальных устаноў мацерыка Белдзяржуніверсітэт заняў 44 месца.

МІНСК, 31 жні — Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у лік паўсотні лепшых ВНУ Еўразіі, падрыхтаваны брытанскім выданнем Times Higher Education (THE).

Галоўная ВНУ краіны традыцыйна займае месцы ў рэйтынгах лепшых універсітэтаў свету і часцей за ўсё БДУ аказваецца адзіным айчынным універсітэтам у адпаведных спісах.

Так, Белдзяржуніверсітэт увайшоў у рэйтынг пяцідзесяці лепшых універсітэтаў Еўразіі. У спісе ВНУ заняў 44 месца.

Пры падрыхтоўцы рэйтынгу ўлічваліся ўзровень адукацыі і даследаванняў, а таксама цытаванне і шэраг іншых характарыстык.

Лепшым ВНУ мацерыка быў названы Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава, другое месца заняў Маскоўскі інстытут фізікі і тэхналогіі, трэцяе — Томскі політэхнічны.

Характэрна, што ў поўную версію рэйтынгу, якая ўключае больш за 70 ВНУ Еўразіі, не ўвайшоў ніводны ўніверсітэт Польшчы, Літвы і Латвіі. З суседзяў Беларусі прадстаўлена таксама Украіна, прычым адразу чатырма ВНУ. Самае высокае — 49-е месца — займае Кіеўскі ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі.

По теме

Конкурс на платнае аддзяленне ў БДУ склаў 1,5 чалавека на месца
Рэктар БДУ: узровень абітурыентаў павысіўся
БДУ пацвердзіў пазіцыі ў Шанхайскім прадметным рэйтынгу ARWU па фізіцы
Тэги:
БДУ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы