Латушка расказаў, што французаў цікавіць у Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка
Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасол расказаў пра турпаток і пра нечаканыя праблемы, якія сустрэлі яго ў Францыі.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. Французскіх турыстаў ўражвае ў Беларусі чысціня і ўтульнасць гарадоў і рэгіёнаў, распавёў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка ў інтэрв'ю "Мінскаму кур'еру", апублікаваным на сайце МЗС.

Павел Латушка ў царкве ў Парыжы - Sputnik Беларусь
Латушка падарыў царкве ў Парыжы 22 брэсцкіх дывана

Падарожнікаў тут можа зацікавіць экалагічны турызм, помнікі гісторыі мясцовая кухня, фальклор, традыцыі, лічыць ён.

Пасол адзначыў рост колькасці ўзаемных паездак і патлумачыў гэта ў тым ліку ўвядзеннем бязвізавага рэжыму з боку нашай краіны. Ён растлумачыў, што французы прывыклі падарожнічаць і не марнаваць час на афармленне дадатковых дакументаў.

"У гэтым годзе мы ўпершыню пачалі забяспечваць авіяперавозкі па маршруце "Мінск — Парыж" двойчы ў дзень. Адкрыты маршрут на блакітны бераг "Мінск — Ніца", што таксама спрыяе павелічэнню патоку", — адзначыў ён, каментуючы ўзаемнае павелічэнне турыстаў з абедзвюх краін.

Павел Латушка быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом у Францыі ў 2012 годзе. Ён адзначыў, што французы могуць многае прапанаваць турысту, пачынаючы з культурнай спадчыны і заканчваючы кухняй.

"Аднак у бытавым плане там больш складана. Цяжкасці ўзнікаюць, пачынаючы з кантактаў з мабільнымі аператарамі і заканчваючы аплатай рахункаў за электрычнасць. Для мяне гэта дзіўна", — адзначыў Латушка.

Ён паставіў бы Беларусі ў гэтым пытанні больш высокую адзнаку.

Стужка навiн
0