00:49 15 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Кантактныя правады тралейбуса

Некалькі мінскіх прыпынкаў пераймянуюць з 17 верасня

© Sputnik / Алексей Куденко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

У мінулы раз некалькі сталічных прыпынкаў грамадскага транспарту пераназывалі 1 верасня.

МІНСК, 6 вер — Sputnik. Некалькі прыпынкаў грамадскага транспарту ў Мінску будуць пераназваныя з 17 верасня, паведамілі ў чацвер у ГУ "Сталічны транспарт і сувязь".

Новыя назвы прыпынкаў замацаваныя рашэннем сталічных уладаў яшчэ 2016 года, аднак пераназываюць іх паступова.

Так, чарговы этап змены назваў прыпынкаў адбудзецца ўжо з 17 верасня. Як паведамілі ў ДУ "Сталічны транспарт і сувязь", замест прыпынку "Дражня" на вуліцы Ваўпшасава прыпынак будзе называцца "Ваўпшасава, 33".

Прыпынак "Серабранка" на вуліцы Малініна ў напрамку праспекта Ракасоўскага пераймянуюць у "Парк Грэкавай", а "14-ы кіламетр" на Смілавіцкім тракце — у "Смілавіцкі тракт".

Замест прыпынку "Аўтавакзал "Усходні" на вуліцы Трасцянецкай у напрамку другога Веласіпеднага завулка з'явіцца "Трасцянецкая".

Папярэдні этап перайменавання прыпынкаў грамадскага транспарту адбыўся 1 верасня, да гэтага назвы мянялі з пачатку жніўня.

Тэги:
Транспарт, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы