08:09 16 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36
Дзень танкіста

Sputnik прапануе ў Дзень танкіста падзяліцца сямейнымі гісторыямі пра вайну

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Выязная студыя Sputnik будзе працаваць у Парку Перамогі 9 верасня, падзяліцца гісторыяй можа кожны жадаючы.

МІНСК, 7 вер — Sputnik. Сумесны праект інфармагенцтва Sputnik і кампаніі Wargaming у другі раз стартуе ў Парку Перамогі.

У Дзень танкіста беларусам прапануюць падзяліцца ваеннай гісторыяй сваёй сям'і, успомніць сваякоў, якія ваявалі, і расказаць пра тое, дзе ім давялося сустрэць вайну.

Выязная студыя Sputnik будзе працаваць з 14:00, ваш відэааповяд трапіць у "Франтавы альбом". Пазней гісторыі вашых продкаў патрапяць на інтэрактыўную карту, па якой можна будзе прасачыць, дзе ваявалі беларусы.

Многія асабістыя гісторыі пра вайну не трапілі ў падручнікі, але памяць пра подзвігі або проста жыццё ў гэты час засталася ў сэрцах іх сваякоў. Калі вы захочаце падзяліцца гэтай памяццю, прыходзьце ў нядзелю ў Парк Перамогі.

Раней Sputnik збіраў відэаальбом сямейных гісторый пра вайну ў рамках акцыі "Бессмяротны полк", дзе мінчане ў Дзень перамогі распавядалі аб сваіх блізкіх.

Тэги:
Дзень танкіста, Wargaming.net, Беларусь

Галоўныя тэмы