18:48 23 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Касманаўт Пётр Клімук

Памятны знак беларускім касманаўтам адкрылі ў Мінску

© Sputnik / Стрингер
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Помнік з'явіўся на сталічнай вуліцы Касманаўтаў, на барэльефе намаляваны партрэты беларускіх касманаўтаў Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка і Алега Навіцкага.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. У Мінску з'явіўся памятны знак, прысвечаны беларускім касманаўтам, пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Стэлу вышынёй шэсць метраў усталявалі на сталічнай вуліцы Касманаўтаў. На барэльефе намаляваны партрэты ўраджэнцаў Беларусі, якія пабывалі ў космасе, — Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка і Алега Навіцкага.

На цырымоніі адкрыцця памятнага знака пабываў Пётр Клімук. Ён адзначыў, што раней і не марыў пра тое, што ў яго гонар з'явіцца помнік. "Вядома, гэта для мяне гонар. Я проста хачу беларускаму народу сказаць словы глыбокай і шчырай падзякі", — сказаў ён.

Стварыў памятны знак скульптар, народны мастак Беларусі Іван Міско. Ідэя ўстаноўкі помніка прыйшла да яго каля 20 гадоў таму. "Я магу цяпер спакойна спаць, адпачываць, таму што ўсё рэалізавана. Да гэтага суцэльныя хваляванні былі. Калі ў дзве гадзіны ночы прыходзіш дадому і думаеш, што перарабіць, як дарабіць, каб прыходзіла моладзь, прыходзілі маладыя, каб яны адсюль бралі пачатак — пачатак з пачаткаў", — падзяліўся ён.

На адкрыцці памятнага знака пабывалі сотні мінчан і гасцей сталіцы. Усе яны мелі магчымасць пагутарыць з касманаўтамі і ўзяць у іх аўтограф. Самі героі космасу заклалі алею побач з памятным знакам.

Тэги:
помнік, Космас, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы