19:57 23 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Жанчына за камп'ютарам

Мінінфарм прыдумаў спосаб ідэнтыфікаваць каментатараў у інтэрнэце

© Sputnik / Владимир Песня
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Рэгістравацца карыстальнікі для каментароў будуць пры дапамозе заключэння карыстальніцкай дамовы з устанаўленнем нумара тэлефона.

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Міністэрства інфармацыі вызначыла парадак ідэнтыфікацыі карыстальнікаў на інтэрнэт-сайтах, праект адпаведнага рашэння апублікаваны на сайце ведамства.

Новая рэдакцыя закона аб СМІ ўступіць у сілу 1 снежня. Паводле паправак у дакумент, пакідаць каментары на інтэрнэт-пляцоўках карыстальнікі змогуць толькі пасля ідэнтыфікацыі. Парадак яе павінен быць зацверджаны на ўзроўні Саўміна.

Праект адпаведнай інструкцыі, якая вызначае спосабы ідэнтыфікацыі каментатараў, апублікаваны на сайце Мінінфармацыі. Зараз прапановы знаходзяцца на грамадскім абмеркаванні — выказвацца па іх можна аж да 14 верасня.

Згодна з прапанаванай ведамствам інструкцыяй, інтэрнэт-карыстальнікі будуць рэгістравацца на сайтах пры заключэнні карыстальніцкага пагаднення "шляхам ўстанаўлення абаненцкага нумара, які належыць карыстальніку". З тых часоў будзе лічыцца, што карыстальнік даў згоду на захоўванне і апрацоўку яго персанальных дадзеных.

Адміністрацыя сайтаў будзе мець права захоўваць поўнае Прозвішча, імя, пол і ўзрост карыстальніка, а таксама яго электронны адрас, дату і час размешчаных матэрыялаў і інфармацыю аб характарыстыках прылад, з дапамогай якіх чалавек падключаецца да інтэрнэту. Уладальнікі рэсурсаў павінны будуць выконваць захаванасць гэтай інфармацыі, а, у выпадку скасавання пагаднення з карыстальнікам, выдаляць праз паўгода.

Уладальнікі рэсурсаў таксама павінны будуць прадастаўляць інфармацыю пра карыстальнікаў па патрабаванні органаў, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, а таксама пракурораў, следчых, Камітэта дзяржкантролю, Мінінфарма, падатковай і судоў — ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Раней адным з магчымых варыянтаў ідэнтыфікацыі карыстальнікаў называлася магчымасць "лагініцца" праз сацыяльныя сеткі, аднак дадзены спосаб падтрыманы чыноўнікамі не быў.

Калі інструкцыя будзе адобрана і прынятая Саўмінам, уступіць у сілу яна адначасова з папраўкамі ў закон аб СМІ — 1 снежня.

Тэги:
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы