https://bel.sputnik.by/20180912/Monay-kantslager-belaruskay-movy-1037604230.html
Моўны канцлагер беларускай мовы
Моўны канцлагер беларускай мовы
Sputnik Беларусь
Калумніст Sputnik Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі ўпэўнены, што нельга ствараць "моўны канцлагер" і не з рускім трэба змагацца, а адраджаць і развіваць менавіта... 12.09.2018, Sputnik Беларусь
2018-09-12T10:54+0300
2018-09-12T10:54+0300
2018-09-12T21:34+0300
у беларусі
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101375/75/1013757563_0:112:3000:1800_1920x0_80_0_0_b97bdc44d1713f73aa6f0db6ccbb681a.jpg
Не паспелі адгрымець фанфары ў гонар юбілейнага, XXV Дня беларускага пісьменства, які прайшоў на мінулым тыдні ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці, як у "незалежных" СМІ зноў падымаецца хваля "абароны" беларускай мовы. Вядома, збянтэжанасць бярэ, калі бачыш, як у тонкі механізм раз за разам лезуць "троечнікі" з адміністрацыйнай сякерай простых рашэнняў. Так і хочацца крычаць: "Рукі прэч ад беларускай мовы!"І гэта кажу я, рускамоўны, у якога адзін дзед з Ніжняга Ноўгарада, іншы з Кракава, а маці нарадзілася ў даваенным Мінску на вуліцы Камунбанка, якая потым была разбурана немцамі.Ужо не раз я кранаў гэту тэму і не перастаю сцвярджаць, што ўказамі і загадамі людзей нельга прымусіць гаварыць на той ці іншай мове. Іншая справа — стварыць умовы, абудзіць цікавасць, даць матывацыю.Беларуская мова — гэта каштоўнасць, яе трэба берагчы і развіваць, не шкадуючы сродкаў і часу. Мы нават уявіць сабе не можам, што здарыцца, калі знікне мова тытульнай нацыі, якія могуць адбыцца катаклізмы. У свеце ўсё ўзаемазвязана. Вазьміце прыроду: варта недзе парушыць баланс, і квітнеючая зямля становіцца пустыняй! Чалавецтва балансуе на лязе брытвы, ледзь у бок — і гармонія зменіцца хаосам. І вельмі можа быць, што менавіта вібрацыі беларускага маўлення ўтрымліваюць свет у раўнавазе.Самае страшнае ў нашай сітуацыі — гэта проціпастаўленне адной мовы іншай, гэтакі "моўны канцлагер". Не з рускай трэба змагацца, а адраджаць і развіваць менавіта беларускую мову. Сюды трэба ўкладаць грошы і талент. Я памятаю, як за раманамі Караткевіча душыліся ў чэргах, і людзі не вельмі глядзелі, на якой мове напісана "Дзікае паляванне караля Стаха" ці "Чорны замак Альшанскі" — мялі ўсё дарэшты.Мне тады дасталіся кнігі на беларускай. Гэта было шчасцем, таму што, хай са слоўнікам, але трапіў у зусім іншы свет, які ў перакладзе знікае, становіцца нязыркім і не такім сакавітым, як на мове аўтара. Я гэта адчуў амаль фізічна.Цяпер адкажыце мне, толькі шчыра: за якой кнігай беларускага аўтара вы стаялі ў апошні раз у чарзе? А песня? А фільм ці спектакль? Ці ж не памятаеце? Вось і я не памятаю. Толькі не трэба ўсё спіхваць на ўладу. У савецкія часы цэнзура і КДБ куды больш магутныя былі, а колькі шэдэўраў вырывалася з-за калючага дроту камуністычнага "раю"?Дык што ж адбываецца? Адкажу па Грыбаедаве: "Молчалины блаженствуют на свете!". Хто яны такія? Гэта — шэрыя асобы, тыя самыя "троечнікі" і бяздарнасці, якія ўсюды прабіваюцца, сёння тэхніка дазваляе. Мікрафон і камп'ютар вывелі на сцэну безгалосых спевакоў і спявачак, інтэрнэт спарадзіў цэлую плеяду пладавітых літаратараў, опусы якіх апанавалі СМІ і тэлеэкраны. А мы ўсё гэта спажываем, не адыходзячы ад тэлевізара. І вы хочаце сказаць, што на беларускай мове гэтыя, прабачце, "шэдэўры" сталі б не такімі бясталентнымі?Да чаго я ўсё гэта кажу? Не ў мове справа! Нам трэба такое грамадства, калі меркаванні і жаданні людзей будуць выконвацца ўладай, якую абяруць грамадзяне краіны. Я амаль упэўнены: моўнае пытанне знікне само сабой, калі грамадзянская супольнасць здолее знайсці не сякерныя, а тонкія механізмы самарэгулявання.Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101375/75/1013757563_256:0:2656:1800_1920x0_80_0_0_b28539c991281ccffe6cdbcb265c363d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, грамадства
Моўны канцлагер беларускай мовы
10:54 12.09.2018 (абноўлена: 21:34 12.09.2018) Калумніст Sputnik Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі ўпэўнены, што нельга ствараць "моўны канцлагер" і не з рускім трэба змагацца, а адраджаць і развіваць менавіта беларускую мову.
Не паспелі адгрымець фанфары ў гонар юбілейнага, XXV Дня беларускага пісьменства, які прайшоў на мінулым тыдні ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці, як у "незалежных" СМІ зноў падымаецца хваля "абароны" беларускай мовы. Вядома, збянтэжанасць бярэ, калі бачыш, як у тонкі механізм раз за разам лезуць "троечнікі" з адміністрацыйнай сякерай простых рашэнняў. Так і хочацца крычаць: "Рукі прэч ад беларускай мовы!"
І гэта кажу я, рускамоўны, у якога адзін дзед з Ніжняга Ноўгарада, іншы з Кракава, а маці нарадзілася ў даваенным Мінску на вуліцы Камунбанка, якая потым была разбурана немцамі.
Ужо не раз я кранаў гэту тэму і не перастаю сцвярджаць, што ўказамі і загадамі людзей нельга прымусіць гаварыць на той ці іншай мове. Іншая справа — стварыць умовы, абудзіць цікавасць, даць матывацыю.
Беларуская мова — гэта каштоўнасць, яе трэба берагчы і развіваць, не шкадуючы сродкаў і часу. Мы нават уявіць сабе не можам, што здарыцца, калі знікне мова тытульнай нацыі, якія могуць адбыцца катаклізмы. У свеце ўсё ўзаемазвязана. Вазьміце прыроду: варта недзе парушыць баланс, і квітнеючая зямля становіцца пустыняй! Чалавецтва балансуе на лязе брытвы, ледзь у бок — і гармонія зменіцца хаосам. І вельмі можа быць, што менавіта вібрацыі беларускага маўлення ўтрымліваюць свет у раўнавазе.
Самае страшнае ў нашай сітуацыі — гэта проціпастаўленне адной мовы іншай, гэтакі "моўны канцлагер". Не з рускай трэба змагацца, а адраджаць і развіваць менавіта беларускую мову. Сюды трэба ўкладаць грошы і талент. Я памятаю, як за раманамі Караткевіча душыліся ў чэргах, і людзі не вельмі глядзелі, на якой мове напісана "Дзікае паляванне караля Стаха" ці "Чорны замак Альшанскі" — мялі ўсё дарэшты.
Мне тады дасталіся кнігі на беларускай. Гэта было шчасцем, таму што, хай са слоўнікам, але трапіў у зусім іншы свет, які ў перакладзе знікае, становіцца нязыркім і не такім сакавітым, як на мове аўтара. Я гэта адчуў амаль фізічна.
Цяпер адкажыце мне, толькі шчыра: за якой кнігай беларускага аўтара вы стаялі ў апошні раз у чарзе? А песня? А фільм ці спектакль? Ці ж не памятаеце? Вось і я не памятаю. Толькі не трэба ўсё спіхваць на ўладу. У савецкія часы цэнзура і КДБ куды больш магутныя былі, а колькі шэдэўраў вырывалася з-за калючага дроту камуністычнага "раю"?
Дык што ж адбываецца? Адкажу па Грыбаедаве: "Молчалины блаженствуют на свете!". Хто яны такія? Гэта — шэрыя асобы, тыя самыя "троечнікі" і бяздарнасці, якія ўсюды прабіваюцца, сёння тэхніка дазваляе. Мікрафон і камп'ютар вывелі на сцэну безгалосых спевакоў і спявачак, інтэрнэт спарадзіў цэлую плеяду пладавітых літаратараў, опусы якіх апанавалі СМІ і тэлеэкраны. А мы ўсё гэта спажываем, не адыходзячы ад тэлевізара. І вы хочаце сказаць, што на беларускай мове гэтыя, прабачце, "шэдэўры" сталі б не такімі бясталентнымі?
Да чаго я ўсё гэта кажу? Не ў мове справа! Нам трэба такое грамадства, калі меркаванні і жаданні людзей будуць выконвацца ўладай, якую абяруць грамадзяне краіны. Я амаль упэўнены: моўнае пытанне знікне само сабой, калі грамадзянская супольнасць здолее знайсці не сякерныя, а тонкія механізмы самарэгулявання.
Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.