19:07 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Лукашэнка раскрытыкаваў лыжы Целяханы

Катайся на іх сам: Лукашэнка раскрытыкаваў лыжы "Целяханы"

© Photo: пресс-служба президента Беларуси
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Прэзідэнт Беларусі з расчараваннем адзначыў, што беларускія лыжы не адпавядаюць сучасным патрабаванням і непрыдатныя для спартсменаў.

МІНСК — 19 вер, Sputnik. Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку не задаволілі новыя мадэлі лыжаў "Целяханы", якія яму прэзентавалі ў аўторак, пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала АНТ.

"Гэта ты катайся сам на іх. Калі хтосьці ў цябе папросіць — рабіце. Але заказваць мы ў цябе гэтыя лыжы сілай не будзем. Гэта дубовыя лыжы, яны сышлі ўжо. Ну так, для пенсіянера, можа быць", — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да кіраўніка ўпраўлення справамі Віктара Шэймана.

Паводле слоў Лукашэнкі, той, хто не ходзіць на лыжах, не разумее, якімі яны павінны быць.

Чатырохразовая чэмпіёнка свету па біятлоне Алена Зубрылава, якая суправаджала прэзідэнта падчас інспекцыі спортінвентару, таксама засталася незадаволенай убачаным, але адзначыла, што "Целяханы" усё ж развіваюцца ў правільным накірунку.

Існуюць драўляныя і пластыкавыя лыжы, а таксама ёсць больш дасканалыя лыжы з дрэвапластыка, але беларускі вытворца пакуль такія прапанаваць не можа, хоць тэхналогію асвойвае.

"На наступны год мы арыентавацца і чакаць не будзем. Калі па першым снезе, які будзе, трэба нам выпрабаваць, дастаткова ста метраў снегу для гэтага. Вы павінны будзеце за лістапад-снежань вырабіць столькі, колькі ў вас замовяць", — даў новае даручэнне кіраўнік Беларусі.

У аўторак Лукашэнку прэзентавалі зімовую тэхніку, спортінвентар і музычныя інструменты беларускай вытворчасці, якія былі створаны па яго даручэнні. Кіраўнік дзяржавы застаўся задаволены далёка не ўсім убачаным. У той жа час ён падкрэсліў, што музычныя інструменты ў Беларусі павінны вырабляцца абавязкова, каб беларусы не згубілі сваю музычнасць.

Тэги:
лыжы, Спорт, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы