05:51 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Сяльгаспрадукцыя

Першы сяльгаскірмаш пройдзе ў Мінску ў бліжэйшыя выхадныя

© Sputnik Сергей Лескеть
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Вядомыя і кошты: бульбу будуць прадаваць па 30-60 капеек, капусту - па 30-40 капеек, моркву па 40-70 капеек, яблыкі - па 1-2,5 рублі.

МІНСК, 20 вер — Sputnik. Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Мінску: першы разгорнецца на пляцоўцы каля Палаца спорту ў бліжэйшыя выхадныя, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама ў сераду.

Па словах намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Вольгі Гаўрыльчык, прадукцыю на першым сяльгаскірмашы 22 і 23 верасня прадставяць аграрыі з Гродзенскай вобласці.

Вядомыя і папярэднія кошты: як заявілі вытворцы, бульбу будуць прадаваць па 30-60 капеек за кілаграм, капусту — па 30-40 капеек, моркву — па 40-70 капеек, а яблыкі — па 1-2,5 рублі.

"Упершыню на кірмашах таксама будуць прадастаўлены месцы для рэалізацыі фізічнымі асобамі вырабленых імі кандытарскіх, хлебабулачных вырабаў і гатовай кулінарнай прадукцыі", — адзначыла Гаўрыльчык.

Паводле яе слоў, адпаведную гандлёвую зону атрымаецца пазнаць па адпаведнай шыльдзе.

На будучых кірмашах сваю прадукцыю прадставяць вытворцы з розных абласцей Беларусі ў "Чыжоўка-Арэне". У прыватнасці, 29 і 30 верасня будзе прадстаўлена Магілёўская вобласць, 6 і 7 кастрычніка — Мінская, 13 і 14 кастрычніка — Брэсцкая, 20 і 21 кастрычніка — Гомельская, 28 і 29 кастрычніка — Віцебская. На апошнім кірмашы 3 і 4 лістапада будуць прадстаўленыя тавары з усіх рэгіёнаў краіны.

Тэги:
Кірмаш, Сельская гаспадарка, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы