22:45 17 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
На могілках, архіўнае фота

"Зрабіць Дзяды непрацоўным днём": беларусы рыхтуюць новы зварот да ўладаў

© Sputnik / Егор Еремов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3820

У мінулы раз прадстаўнікі дзяржорганаў назвалі такое рашэнне "немэтазгодным".

МІНСК, 20 вер — Sputnik. Новы зварот да прэзідэнта і Савета Міністраў з просьбай "зрабіць Дзяды непрацоўным днём і даць магчымасць ушаноўваць продкаў" рыхтуюць беларусы. Адпаведная петыцыя была апублікаваная ў інтэрнэце.

Аўтар петыцыі — Алёна Германовіч з гомельскай парафіі Нараджэння Маці Божай.

Размова ідзе аб тым, каб вярнуць выхадны дзень 2 лістапада, як гэта было ад пачатку незалежнай Беларусі да 1996 года, або зрабіць непрацоўным 1 лістапада. Менавіта на 2 лістапада ў католікаў прыпадае ўспамін памерлых вернікаў і "Дзяды".

Летась аналагічная петыцыя атрымала падтрымку больш за 1,5 тысяч грамадзян.

"У цяперашні час дапаўняць рэлігійныя святы, якія адзначаюцца ў Рэспубліцы Беларусь у якасці святочных дзён, яшчэ адным, і аб'яўляць яго непрацоўным днём, немэтазгодна", — адказала тады намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Алены Радчанка.

Прадстаўнік дзяржорганаў патлумачыла, што ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" усе грамадзяне роўныя перад законам незалежна ад iх адносiнаў да рэлiгii.

"Права на свабоду веравызнання, замацаванае ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, не дае вернікам ніякіх пераваг перад грамадзянамі, якія прытрымліваюцца атэістычных перакананняў. У адваротным выпадку гэта парушыць прынцып раўнапраўя грамадзян", — патлумачыла прычыну адмовы ў вяртанні статусу непрацоўнага дня лістападаўскім каталіцкім святам упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

На дадзены момант петыцыю падтрымалі ўжо больш за 2,3 тысячы чалавек. Новы зварот будзе накіраваны ў Савет Міністраў і Адміністрацыю Прэіздэнта 1 лістапада гэтага года.

Тэги:
Рэлігія, Дзяды, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы