02:59 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Пакупніца ў супермаркеце, архіўнае фота

Колькасць скаргаў у 2018 годзе вырасла амаль на чвэрць

© Sputnik / Владимир Астапкович
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Часцей за ўсё беларусы скардзяцца на паслугі жыллёва-камунальных гаспадарак, а таксама на сферу гандлю.

МІНСК, 25 вер — Sputnik. Колькасць скаргаў спажыўцоў вырасла амаль на чвэрць у першым паўгоддзі, паведаміла журналістам намеснік начальніка ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРГ Беларусі Ірына Барышнікава ў аўторак.

"У першым паўгоддзі 2018 года на 23,8% павялічылася колькасць зваротаў у мясцовыя выканаўчыя органы", — сказала Барышнікава.

Паводле яе слоў, мясцовымі выканаўчымі органамі ў першым паўгоддзі 2018 года разгледжана 6550 пісьмовых зваротаў грамадзян. Спажыўцам кампенсавана 144,4 тысячы рублёў матэрыяльнай шкоды.

Па відах дзейнасці больш за ўсё зваротаў прысвечана паслугам ЖКГ (42,8%), далей — сфера гандлю (30%), бытавыя паслугі (9%) і платныя паслугі (6,5%).

Сума налічаных за гэты час штрафаў, калі спажывец звяртаўся ў мясцовыя органы ўлады, — 47,8 тысячы рублёў.

Як распавяла начальнік юрыдычнага аддзела ГА "Гарадское таварыства абароны спажыўцоў" Вольга Івашчанка, у некаторых выпадках пры судовых разглядах спагнання дасягаюць дзясяткаў тысяч рублёў: у прыватнасці, у выпадку няякасна аказанай медыцынскай паслугі.

Тэги:
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі (МАРГ), Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы