15:44 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
Сумоўе

Больш за сотню юрыстаў бясплатна пракансультуюць беларусаў

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Каля двух мільёнаў рублёў нявыплачаных сродкаў змаглі дапамагчы вярнуць беларусам прафсаюзныя юрысты ў першым паўгоддзі 2018 года.

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Больш за сотню прававых інспектараў працы Федэрацыі прафсаюзаў 27 верасня акажуць бясплатную юрыдычную дапамогу беларусам па ўсёй краіне, пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Прафсаюзныя прававыя прыёмы пройдуць у чацвер у раённых і гарадскіх аб'яднаннях і арганізацыях краіны: эксперты пракансультуюць людзей па любых пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў. Дакладны час і месца сустрэчы можна даведацца на сайце Федэрацыі ці непасрэдна ў прафсаюзах горада.

Як паведамілі ў прэс-службе, у першым паўгоддзі 2018 года прафсаюзныя юрысты правялі амаль 80 тысяч кансультацый.

"З дапамогай спецыялістаў на карысць работнікаў вырашаныя 58 спраў у судовых інстанцыях, 39 чалавек адноўлены на працы, вернута больш за 2 мільёны рублёў нявыплачаных або незаконна ўтрыманых грашовых сродкаў", — падзяліліся дадзенымі прадстаўнікі Федэрацыі.

З мінулага лістапада ў асобных рэгіёнах рэспублікі на прававых прыёмах прысутнічаюць таксама супрацоўнікі пракуратуры: на думку ініцыятараў, такім чынам атрымліваецца хутчэй вырашаць праблемы. Сумесна ведамствы вырашаюць пытанні выканання наймальнікамі гарантый у галіне працы, тэрмінаў выплаты зарплаты і сум, абавязковых пры звальненні.

Тэги:
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Беларусь

Галоўныя тэмы