10:09 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Цягнік Беларускай чыгункі

Прамы цягнік Мінск - Казань будзе курсіраваць з 12 снежня

© Sputnik
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2210

У састаў будуць уключацца і бесперасадачныя вагоны з Брэста і Гомеля, расклад сфарміраваны таксама з улікам стыковак з іншымі цягнікамі.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Цягнік №328/327 Мінск — Казань беларускага фарміравання пачне курсіраваць з 12 снежня гэтага года, паведаміў у аўторак прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.

Састаў будзе адпраўляцца з беларускай сталіцы па серадах у 21:55 і прыбываць на канчатковую станцыю ў 17:53 па пятніцах. Зваротны цягнік упершыню стартуе са сталіцы Татарстана 15 снежня і далей па суботах у 07:43, у Мінску састаў будзе ў 05:13 па панядзелках.

Цягнік будзе праходзіць праз буйныя расійскія гарады, такія як Смаленск, Тула, Ряжск, Пенза, Сызрань і Ульянаўск.

Для зручнасці пасажыраў з беларускіх рэгіёнаў арганізаваны бесперасадачныя вагоны Брэст — Казань і Гомель — Казань, якія забяспечаць дастаўку пасажыраў з буйных райцэнтраў і абласных гарадоў рэспублікі.

Расклад цягніка падабраны такім чынам, што на яго зручна будзе перасесці з іншых саставаў, якія ідуць з буйных беларускіх гарадоў.

Тэги:
Беларуская чыгунка, Казань, Мінск

Галоўныя тэмы