Усё сваё: беларускіх яблыкаў у крамах стане больш

© Sputnik / Виктор ТолочкоЯблыкі, архіўнае фота
Яблыкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз у крамах, згодна з пастановай аб асартыментных пераліках, павінна быць ад аднаго да трох найменняў беларускіх яблыкаў, але пасля прыняцця новага дакумента іх колькасць павялічыцца.

МІНСК, 4 кас — Sputnik. Колькасць гатункаў беларускіх яблыкаў у гандлёвых сетках у бліжэйшы час павялічыцца, пра гэта паведаміў першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч.

"З улікам вялікага ўраджаю яблыкаў у краіне ў гэтым годзе мы ўводзім часовую норму па павелічэнні абавязковай колькасці найменняў беларускіх яблыкаў у гандлёвай сетцы ў два разы. Напрыклад, калі цяпер у буйным гандлёвым аб'екце павінна быць тры найменні беларускіх яблыкаў, то з уступленнем у сілу пастановы яно будзе абавязана прадаваць шэсць найменняў", — распавёў ён.

Яблыкі - Sputnik Беларусь
Топ-5 яблынь беларускай селекцыі, якія не расчаруюць

Цяпер дзейнічаюць патрабаванні, згодна з якімі ў крамах павінна быць ад аднаго да трох відаў беларускіх яблыкаў, а пасля прыняцця новай пастановы аб асартыментных пераліках іх стане ад двух да шасці відаў. Аднак новыя патрабаванні гандлёвыя сеткі павінны будуць выконваць толькі ў сезон.

Ураджай яблыкаў у гэтым годзе дазволіць фермерам забяспечыць гандлёвыя сеткі яблыкамі, згодна з новым патрабаванням. У той жа час, у садоўнікаў ёсць магчымасць збываць сваю садавіну за мяжу, таму з імі прыходзіцца дамаўляцца.

"У выніку пакутуе спажывец, які не бачыць беларускага яблыка — якаснага, не апрацаванага хімічнымі сродкамі абароны ад гніення", — растлумачыў Карповіч.

Аднак абмяжоўваць імпарт яблыкаў ніхто не збіраецца. Мяркуецца, што пакупнікі змогуць выбраць менавіта той тавар, суадносіны кошту і якасці якога будуць аптымальнымі.

"Галасуе ў любым выпадку заўсёды спажывец сваім рублём. Калі беларускія яблыкі ў добрым асартыменце і годнай якасці будуць прадстаўлены, умоўна, па 1,5 рублі, то галандскія яблыкі па 5,5 рублёў будуць прайграваць, усе разумеюць гэта. Я не бачу неабходнасці ўводзіць сёння нейкія цэнавыя абмежаванні або бар'еры, каб не пускаць сюды імпарт", — адзначыў намеснік міністра.

Стужка навiн
0