16:03 21 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
Настаўніца каля дошкі

Белстат: настаўнікаў замежнай мовы ў Беларусі ўдвая больш за матэматыкаў

© Sputnik / Павел Комаров
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Па статыстыцы, 86% настаўнікаў у Беларусі - жанчыны, у 94% выкладчыкаў ёсць вышэйшая адукацыя, а 67% прысвяцілі навучанню дзяцей больш за 15 гадоў.

МІНСК, 5 кас - Sputnik. На аднаго настаўніка ў Беларусі прыпадае дзевяць вучняў. Такая інфармацыя змяшчаецца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, падрыхтаваным да Дня настаўніка, які традыцыйна адзначаюць у першую нядзелю кастрычніка.

Паводле звестак Белстата, у мінулым навучальным годзе на аднаго настаўніка прыпадала дзевяць вучняў. Для параўнання, у папярэднім - восем, а ў навучальным годзе 2010/11 - сем.

Зараз у беларускіх школах працуе 115 тысяч настаўнікаў, з якіх 80 тысяч працуюць у навучальных установах гарадоў і пасёлкаў, а 35 тысяч - у сельскіх установах.

Паводле статыстыкі, 86% настаўнікаў у Беларусі - жанчыны. У 94% выкладчыкаў і дырэктараў ёсць вышэйшая адукацыя, а 67% прысвяцілі навучанню дзяцей больш за 15 гадоў.

На пачатку бягучага навучальнага года ў Беларусі налічвалася больш за ўсё настаўнікаў замежнай мовы (больш 14,3 тысячы), а таксама матэматыкі (амаль 7,3 тысячы), беларускага (каля 6,9 тысячы) і рускай мовы і літаратуры (прыкладна 6,8 тысячы).

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы