Стала вядома, колькі турыстаў наведалі Мінск па бязвізу

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтэла "Мінск - горад-герой"
Стэла Мінск - горад-герой - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З лютага 2017 па кастрычнік 2018 года магчымасць уезду на тэрыторыю Беларусі без візы скарысталіся грамадзяне з 71 краіны.

МІНСК, 8 кас — Sputnik. Больш за 155 тысяч турыстаў наведалі Мінск з лютага 2017 па кастрычнік 2018 года, паведаміла сёння ў ходзе аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме дырэктар інфармацыйна-турысцкага цэнтра "Мінск" Алена Пліс.

Boeing 737-800 Белавія - Sputnik Беларусь
Амаль лоукост: Белавія прапануе квіткі па безбагажных тарыфах

Экспарт турыстычных паслуг у бягучым годзе ўзрос на 17,6%. Выручка ад іх аказання за студзень-ліпень дасягнула 68,5 мільёнаў долараў. Пры гэтым 54,3% аб'ёму экспарту краіны склаў Мінск. "Дзякуючы мерам па прыцягненню турыстаў, актыўнай маркетынгавай дзейнасці колькасць замежных гасцей, якія наведалі Мінск, расце. Гэтаму паспрыяла і ўвядзенне пяцідзённага, а цяпер і 30-дзённага бязвізавага рэжыму", — патлумачыла Пліс.

Паводле яе слоў, з лютага 2017 па кастрычнік 2018 года па бязвізавым рэжыме ў краіну заехалі больш за 155 тысяч турыстаў з 71 краіны свету. Найбольшая колькасць гасцей краіны прыбылі з Італіі, Германіі, Польшчы і Вялікабрытаніі.

Бязвізавы рэжым пачаў дзейнічаць у Беларусі з 12 лютага 2017 года. Згодна з дакументам, грамадзяне 80 краін маглі ўехаць на тэрыторыю краіны праз Нацыянальны аэрапорт Мінск і без візы знаходзіцца тут на працягу пяці сутак. Дзякуючы "бязвизу" Беларусь стала больш прывабнай краінай для турыстаў. Менш чым за год гэтым правам скарысталіся больш за 76 тысяч замежнікаў.

У ліпені 2018 года прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб павелічэнні тэрміну бязвізавага знаходжання на тэрыторыі краіны для замежных грамадзян да 30 дзён. У дакуменце пералічаныя ўсе патрабаванні, якія павінен выканаць турыст, каб мець магчымасць месяц падарожнічаць па Беларусі без візы.

Стужка навiн
0