Міністэрства аховы здароўя: перасадкі органаў беларусы чакаюць каля года

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкТрансплантацыя ныркі, архіўнае фота
Трансплантацыя ныркі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ведамства хоча прыцягнуць большую колькасць жывых донараў, зараз шырока развіта трупная транспланталогія.

МІНСК, 16 кас - Sputnik. Сярэдні час чакання беларусамі перасадкі ўнутраных органаў складае каля года, заявіў у аўторак у Палаце прадстаўнікоў міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка.

Беларускія парламентарыі ў аўторак у першым чытанні разглядаюць змены ў закон "Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека".

"У 2017 у Беларусі былі праведзены 553 аперацыі па перасадцы органаў, сёння гэтая лічба характарызуе нашу краіну як першую па трансплантацыі на тэрыторыі СНД", - заявіў Малашка.

Адказваючы на пытанне дэпутатаў, міністр падкрэсліў: нягледзячы на зварот замежных пацыентаў па транспланталогію ў рэспубліку, перасадку ў першую чаргу атрымліваюць грамадзяне нашай краіны. Сярэдні жа час чакання аперацыі ў краіне - каля года.

"Развіваецца шырока трупная трансплантацыя. Мы б хацелі, каб больш актыўна развівалася трансплантацыя ад жывых донараў", - адзначыў міністр.

Так, Міністэрства аховы здароўя хоча дазволіць адносіць да патэнцыйных жывых донараў не толькі бліжэйшых сваякоў, але і тых, з кім агульныя продкі да прадзеда і прабабкі.

Мяркуецца і шэраг іншых навел: у прыватнасці, у заявах на адмову ад забору органаў будуць прасіць тлумачыць прычыны, а ў патэнцыйных донараў лекары будуць цікавіцца "формамі рызыкоўных паводзінаў".

Стужка навiн
0