Мінск увайшоў у тройку самых чыстых гарадоў

© Sputnik / Виктор ТолочкоВуліца Зыбіцкая ў Мінску
Вуліца Зыбіцкая ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэйтынг складаўся на аснове водгукаў турыстаў і ацэнак карыстальнікаў браніравання жылля.

МІНСК, 17 кас - Sputnik. Сталіца Беларусі ўвайшла ў тройку самых чыстых гарадоў свету паводле рэйтынга амерыканскага інтэрнэт-рэсурса фінансавых і аналітычных навін The Street.

Усяго ў спіс увайшло 30 гарадоў. На першым месцы размясціўся Сінгапур, на другім - Токіа, трэцяе дасталася Мінску.

Адзначаецца, што беларуская сталіца часта рэкламуецца турыстычнымі сайтамі як самы чысты горад у свеце.

"Працавітыя работнікі клапоцяцца пра шматлікія паркі горада і рэгулярна падтрымліваюць на вуліцах бліскучую чысціню", - гаворыцца ў апісанні Мінска.

У дзясятку лідараў таксама ўвайшлі Кіёта (Японія), Казань (Расія), Медзіна (Саудаўская Аравія), Абу-Дабі (ААЭ), Тайбэй (Тайвань), Цюрых (Швейцарыя), Стакгольм (Швецыя). Замыкае рэйтынг амерыканскі Бостан. Расійская сталіца атрымала 14 месца.

Складальнікі патлумачылі, што пры стварэнні рэйтынгу бралі за аснову водгукі турыстаў і ацэнкі карыстальнікаў браніравання жылля Booking.com.

Стужка навiн
0