06:44 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых у Керчы

© Sputnik / Сергей Гунеев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
710

Выбух прагрымеў у каледжы Керчы ў сераду днём. Паводле апошніх звестак, загінулі 19 чалавек, 50 параненыя.

МІНСК, 17 кас - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых у Керчы, паведаміла ў Twitter Пасольства Беларусі ў Расіі.

​"Прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых пры выбуху ў Керчанскім політэхнічным каледжы, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - гаворыцца ў паведамленні.

Раней свае спачуванні ў сувязі з трагедыяй выказалі прэзідэнты Расіі, Егіпта, старшыня Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы і многія іншыя.

У сераду прагрымеў выбух у каледжы Керчы на вуліцы Войкава, 1. Па апошніх дадзеных, загінулі 19 навучэнцаў, яшчэ 50 параненыя. Інцыдэнт ужо кваліфікавалі як масавае забойства. Падазраваны - навучэнец каледжа Уладзіслаў Раслякоў - пакончыў з сабою.

Тэги:
спачуванні, Аляксандр Лукашэнка
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы