19:08 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Гродна

Лукашэнка паляцеў на Гродзеншчыну

© Sputnik / Инна Гришук
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
810

Прэзідэнт наведае агратурыстычны і спартыўны комплексы, а таксама пагутарыць са студэнтамі.

МІНСК, 19 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць у пятніцу рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гродна рыхтаваўся да прыезду прэзідэнта ўжо некалькі дзён: у горадзе фарбавалі фасады будынкаў і ўзмоцнена наводзілі парадак.

Афіцыйна паездку Лукашэнкі ў рэгіён праанансавалі ў пятніцу. Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, у рамках рабочай паездкі ў вобласць ён спачатку наведае агратурыстычны комплекс "Гарадзенскi маёнтак "Каробчыцы", а таксама спартыўны комплекс "Пышкі".

Акрамя таго, праінфарміруюць прэзідэнта і пра перспектывы сацыяльна-эканамічнага і горадабудаўнічага развіцця Гродна.

Наведае Лукашэнка і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (ГрДУ), дзе азнаёміцца з дасягненнямі і перспектывамі развіцця ВНУ. Пагутарыць ён і з таленавітай моладдзю з ліку студэнтаў ГрДУ, Гродзенскага медыцынскага і аграрнага ўніверсітэтаў.

Тэги:
Гродна, Аляксандр Лукашэнка
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы