Лукашэнка хвалюецца за моладзь, якая едзе вучыцца за мяжу

© Photo : пресс-служба президента БеларусиСустрэча прэзідэнта са студэнтамі Гродзенскага ўніверсітэта
Сустрэча прэзідэнта са студэнтамі Гродзенскага ўніверсітэта - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы параіў маладым людзям не спяшацца і разбірацца з тым, дзе ім лепш.

ГРОДНА, 19 кас - Sputnik. Імкненне моладзі атрымліваць вышэйшую адукацыю за мяжой трывожыць і патрабуе ўвагі з боку дзяржавы, заявіў у пятніцу ў час сустрэчы са студэнтамі гродзенскіх ВНУ прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Збожжа - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт прапанаваў пазычыць гродзенцам збожжа

Беларускія ўлады неаднаразова ўздымалі пытанне аб "уцечцы мазгоў" і тым, што дастаткова вялікая колькасць маладых людзей хочуць атрымліваць адукацыю за мяжой. Зноў вярнуўся да тэмы Лукашэнка і ў пятніцу падчас сустрэчы са студэнтамі з Гродна.

"Ёсць яшчэ тэма, якая патрабуе ўвагі дзяржавы, і яна трывожыць, - гэта імкненне маладых людзей атрымаць вышэйшую адукацыю за мяжой", - сказаў Лукашэнка.

Хвалюе гэтая тэма, адзначыў прэзідэнт, нават не толькі з таго пункту гледжання, што хто-небудзь хоча вучыцца за мяжой. Паводле яго слоў, горш, калі маладыя людзі едуць у іншыя краіны пасля атрымання адукацыі ў Беларусі ці калі з'язджаюць вучыцца і застаюцца там.

"Я вас не агітую за тое, каб вы кудысьці ехалі ці не ехалі. Калі вы ўжо задумалі, то, напэўна, паедзеце або атрымаеце тут адукацыю і будзеце там працаваць. Гэта ваша справа. Але мая вам рада - не спяшайцеся, спачатку разбярыцеся, дзе вам лепш", - звярнуўся Лукашэнка да студэнтаў.

Патрапіць у вышэйшы эшалон грамадства за мяжой немагчыма, папярэдзіў прэзідэнт студэнтаў. Паводле яго слоў, там заўсёды атрымаецца быць толькі чужымі людзьмі - "другога гатунку".

"Дзве тысячы чалавек, якія атрымліваюць там адукацыю, і, можа, палова з іх застаецца, - гэта не праблема для дзяржавы. Але ўсё роўна я як прэзідэнт хацеў бы, каб нашы маладыя людзі атрымлівалі адукацыю і працавалі тут", - сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.

Стужка навiн
0