Тыдзень "майскіх канікул" можа быць у беларусаў у 2019 годзе

© Sputnik / Виктор ТолочкоШашлыкі каля Палаца спорту на 9 мая
Шашлыкі каля Палаца спорту на 9 мая - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На думку кіраўніка Мінэканомікі, урад можа разгледзець пытанне з прадастаўленнем тыднёвых выхадных.

МІНСК, 22 кас - Sputnik. Урад Беларусі можа вырашыць пытанне аб пераносе працоўных дзён у маі наступнага года такім чынам, што ў грамадзян будзе тыдзень выхадных, паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр эканомікі рэспублікі Дзмітрый Крутой.

На працы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Як беларусы будуць працаваць у лістападзе?

У маі наступнага года 7-га чысла, у аўторак, будзе Радаўніца, а ў чацвер 9-га - дзяржаўнае свята Дзень Перамогі. Фактычна на тыдні будуць толькі два працоўныя дні - серада і пятніца.

"Калі казаць пра эканамічны складнік (работы ў гэтыя два дні - Sputnik), то ён дваякі - з аднаго боку, гэта вытворчыя паказчыкі па выручцы, калі людзі вырабляюць прадукцыю, а з другога боку, гэта сфера паслуг, раздробны гандаль, транспарт і іншае", - сказаў Крутой.

Па словах міністра, яго ведамства глыбока ў разлікі не апускалася, але асаблівага эканамічнага эфекту ад працы ў гэтыя дні не будзе.

"На ўзроўні ўрада гэтая тэма, я думаю, будзе разгледжана з улікам спецыфікі мая, і, узважыўшы ўсе "за" і "супраць", будзе прынята рашэнне", - паведаміў ён.

Стужка навiн
0