01:46 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Гандаль спіртнымі напоямі

Лукашэнка хоча ўзмацніць манаполію на алкаголь

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
910

У Беларусі адна з самых жорсткіх сістэм кантролю вытворчасці і рэалізацыі алкагольнай прадукцыі, якая цалкам кантралюецца дзяржавай.

МІНСК, 22 кас - Sputnik. На спецыяльнай нарадзе ў прэзідэнта Беларусі сёння абмяркоўваецца развіццё айчыннай лікёра-гарэлачнай індустрыі.

Дзяржаўны трэст

У цяперашні час алкаголь у краіне з'яўляецца падакцызным таварам. Да таго ж ва ўсім свеце гэта галіна старанна рэгулюецца, і наша краіна таму не выключэнне.

На думку кіраўніка дзяржавы, у Беларусі адна з самых жорсткіх манаполій на вытворчасць і гандаль алкагольнай прадукцыяй.

"І я абсалютна перакананы, што мы на гэтым этапе павінны, паглядзеўшы на гэтае пытанне, гэтую манаполію ўзмацніць, зыходзячы з вопыту работы апошніх гадоў", - цытуе Аляксандр Лукашэнка БелТА.

"Не" забаронам

У пачатку кастрычніка сталічныя ўлады распарадзіліся ў якасці эксперыменту забараніць начны продаж алкаголю. Гэты прыклад паспелі падтрымаць некаторыя раённыя ўлады.

"Гэта бязмозгае рашэнне ўрада ў выглядзе эксперыменту. Напэўна, каб дагадзіць міліцыі і гэтак далей. Міліцыю я папярэдзіў. Яна павінна працаваць у тых сацыяльна-эканамічных умовах, якія складваюцца ў дзяржаве", - пракаментаваў рашэнне Аляксандр Лукашэнка.

Эксперымент ён даручыў адмяніць. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы нагадаў, як у савецкі час змагаліся са спіртным і да чаго гэта прывяло.

"У свой час ўзнімалася гэтае пытанне, і я катэгарычна забараніў без майго ведама дакранацца гэтай праблемы", - заявіў прэзідэнт Беларусі.

Паводле слоў Лукашэнкі, любы ахвочы можа абысці забароны на начны продаж спіртнога. А самі забароны ні да чаго не прыводзяць.

Тэги:
алкаголь, Аляксандр Лукашэнка
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы