07:35 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Электрацягнік на станцыі Крыжоўка

Міністр транспарту патлумачыў, чаму ў Беларусі марудныя цягнікі

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
910

Пускаць хуткасныя цягнікі ў краіне не могуць не толькі з-за інфраструктуры, але і з-за магчымых эканамічных страт.

МІНСК, 23 кас - Sputnik. Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак патлумачыў, чаму ў рэспубліцы няма хуткасных цягнікоў.

Многія пасажыры заўважаюць адносна невысокія хуткасці руху цягнікоў у рэспубліцы: для пераадолення некалькіх сотняў кіламетраў патрабуецца некалькі гадзін шляху.

Як патлумачыў Сівак, павышэнне хуткасці руху пасажырскіх цягнікоў устаноўлена на ўзроўні ў 140 кіламетраў у гадзіну, а паняцце "хуткасныя цягнікі" прадугледжвае рух у 160 кіламетраў у гадзіну.

"У чым на сёння галоўнае пытанне? У нас пуці, якія існуюць, выкарыстоўваюцца і для грузавых цягнікоў, і для пасажырскіх. Ёсць участкі гэтых шляхоў - напрыклад, ад Баранавічаў да Брэста, - дзе хуткасці можна развіваць па стане інфраструктуры да 200 кіламетраў у гадзіну. Але грузавыя цягнікі перасоўваюцца з хуткасцю 90 кіламетраў у гадзіну", - патлумачыў міністр.

Такім чынам, пры ўмове павелічэння хуткасці руху пасажырскіх цягнікоў прыйшлося б зменьшыць колькасць грузавых. Беларуская чыгунка, падкрэсліў Сівак, не бярэ грошы на развіццё інфраструктуры з бюджэту і шмат у чым залежыць ад даходаў ад перавозак грузаў.

"Жалезная дарога пакуль не бачыць неабходнасці і не плануе павялічваць кошт перавозак пасажыраў, бо калі кампенсаваць выпаданне грузавых, то трэба гаварыць аб даходным кошце пасажырскіх перавозак", - сказаў на заканчэнне кіраўнік Мінтранса.

Тэги:
Анатоль Сівак, Беларуская чыгунка, Беларусь, Міністэрства транспарту РБ
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы