Стылягі, планы і каханне: пра што пісала камсамольская прэса Беларусі

© Sputnik / Вера ДашкевичПерадавіца газеты "Сталинская молодежь"
Перадавіца газеты Сталинская молодежь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да стагоддзя УЛКСМ Sputnik вырашыў прыгледзецца да найбольш актуальных праблем, якія хвалявалі беларускую моладзь 60-80 гадоў таму, і высветліў, што, калі адкінуць "палітыку партыі", мала што змянілася.

Мінімум вялікай палітыкі, максімум нататак пра працоўныя поспехі камсамольцаў - так выглядаюць нумары "Сталінскай моладзі" 30-х гадоў ХХ стагоддзя, а пасля вайны іх паступова выцясняюць інтэрв'ю і прамовы вялікіх савецкіх чыноўнікаў.

Напярэдадні юбілею УЛКСМ Sputnik углядаўся ў нататкі з мінулага стагоддзя, каб зразумець, якімі праблемамі жыў беларускі камсамол. Прасачыць гэта можна з 1938 года, калі ў ЛКСМБ з'явілася свая газета - "Сталинская молодежь". Дакладней нават з 1939 - першых нумароў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, на жаль, не знайшлося.

План на 200%

Першы захаваны ў бібліятэцы нумар датуецца вераснем 1939-га. Перадавіца "дзень баявога агляду" прысвечана таму, як добра жывецца савецкім камсамольцам і як кепска іх аднагодкам ў Францыі, Англіі і Амерыцы.

© Sputnik / Вера ДашкевичПерадавіца нумара за 1939 год прысвечана таму, як добра жывецца савецкім камсамольцам і як кепска іх аднагодкам з капіталістычных краін
Стылягі, планы і каханне: пра што пісала камсамольская прэса Беларусі - Sputnik Беларусь
Перадавіца нумара за 1939 год прысвечана таму, як добра жывецца савецкім камсамольцам і як кепска іх аднагодкам з капіталістычных краін

"Жахліва цяжкае жыццё моладзі ў капіталістычных краінах, дзе ўсе нягоды эканамічнага крызісу перанесены на плечы працоўных. 300 тысяч маладых людзей у Францыі, паўмільёна ў Англіі, 4300 тысяч у Амерыцы не могуць атрымаць ні працы, ні кваліфікацыі", - паведамляе газета.

А побач цэлая серыя нататак у рубрыцы "Нашы падарункі радзіме" пра тое, як маладыя беларускія камсамольцы перавыконваюць план - на 120-150, нават на 200%.

"План" у той час - гэта не крымінальная забаўка, а даведзеныя паказчыкі, за выкананне і перавыкананне якіх змагаліся маладыя людзі. Нават ладзілі спаборніцтвы.

© Sputnik / Вера ДашкевичСерыя нататак у рубрыцы "Нашы падарункі радзіме" пра тое, як маладыя беларускія камсамольцы перавыконваюць план - на 120-150, нават на 200%
Стылягі, планы і каханне: пра што пісала камсамольская прэса Беларусі - Sputnik Беларусь
Серыя нататак у рубрыцы "Нашы падарункі радзіме" пра тое, як маладыя беларускія камсамольцы перавыконваюць план - на 120-150, нават на 200%

Тыя, хто не змагаліся, станавіліся героямі іншых артыкулаў, як камсамолец Адам Савіцкі, які "амаль штодня недзе хадзіў у пошуках "лёгка хлеба".

"А закон ведаеш? Чытаў, як з гультаямі сягоння паступаюць. Хіба так трэба ставіцца да калгаснай працы? Дзе твая калгасная душа, дзе тваё сумленне", - навучаў прагульшчыкаў камсамолец-аднавясковец.

У адным з нумароў у 1940-м годзе ў спецыяльнай рубрыцы нават былі сабраныя новыя савецкія прыпеўкі і прыказкі пра гультаёў і ўдарнікаў.

© Sputnik / Вера ДашкевичПрыпеўкі пра гультаёў і ўдарнікаў - папулярны жанр на старонках даваеннай "Сталинской молодежи"
Стылягі, планы і каханне: пра што пісала камсамольская прэса Беларусі - Sputnik Беларусь
Прыпеўкі пра гультаёў і ўдарнікаў - папулярны жанр на старонках даваеннай "Сталинской молодежи"

"Каб у калгасах добра жыць, трэба гультаём не быць", - сцвярджала "Сталинская молодежь" са спасылкай на новы савецкі фальклор.

"Мяне мамка розгай біла, каб гультая не кахала, я тую пугу паламала, ударніка кахаць стала", - прапаноўвала выданне варыянт новай прыпеўкі.

Сукенкі, страявая падрыхтоўка і дзіцячыя сады

Даваенныя газеты яшчэ дазваляюць разгледзець сярод справаздач і ўдарных нататак жыццёвыя гісторыі. Вось Глыбоцкі паляводчы сяльгастэхнікум і Беластоцкая школа фармацэўтаў абвяшчаюць аб наборы слухачоў. Вось фотасправаздача з Беластока пра будні дзіцячага садка.

"Калі маці працуюць, старэйшыя сёстры і браты вучацца, вясёлыя жыхары дзіцячага садка выходзяць шпацыраваць, весяліцца і гуляць у займальныя гульні", - абвяшчае подпіс пад фота.

© Sputnik / Вера ДашкевичМаленькія грамадзяне Беластока шпацыруюць па вясновым парку, пакуль з маці працуюць
Стылягі, планы і каханне: пра што пісала камсамольская прэса Беларусі - Sputnik Беларусь
Маленькія грамадзяне Беластока шпацыруюць па вясновым парку, пакуль з маці працуюць

З афішы, размешчанай на апошняй старонцы аднаго з нумароў, становіцца вядома, што ў драмтэатры ў тыя гады давалі спектакль "Дурніца для іншых, разумная для сябе" ў драмтэатры, у Вялікім - "спектакль для студэнцтва "Травіята", а ў Дзяржаўны яўрэйскі тэатр запрашалі на пастаноўку "Зачараваны кравец".

Цэлы разварот прысвечаны таму, як пашыць летнюю сукенку - з падрабязным апісаннем і прыкладам выкраек.

"Набліжаецца лета, і кожная дзяўчына хоча мець новую прыгожую сукенку. Можна, вядома, купіць яе ў краме ці замовіць у майстэрні. Але яшчэ лепш пашыць самой. Вельмі прыемна мець добрую рэч, зробленую ўласнымі рукамі", - пісала газета.

© Sputnik / Вера ДашкевичНішто чалавечае беларускім камсамолкам было чужым - і газета падрабязна распавядае як пашыць новую прыгожую сукенку да лета
Стылягі, планы і каханне: пра што пісала камсамольская прэса Беларусі - Sputnik Беларусь
Нішто чалавечае беларускім камсамолкам было чужым - і газета падрабязна распавядае як пашыць новую прыгожую сукенку да лета

А ў іншым нумары карысны артыкул пра тое, як правільна хадзіць ваенным строем. У сучаснага абывацеля можа ўзнікнуць пытанне "навошта?". Але, па-першае, гэта быў 41-ы год, у свеце было неспакойна, а наконт "па-другое" падрабязныя тлумачэнні даваў аўтар артыкула генерал-маёр Калчыгін.

"Страявая падрыхтоўка мае вялікае практычнае значэнне на вайне: яна прывучае байца да арганізаванага дзеяння ў адзіночку і ў калектыве, робіць байца падцягнутым, выканаўчым", - пісаў ён.

Дарэчы, гэты павучальны артыкул выйшаў перад святам 1 мая. У адным з такіх перадсвяточных нумароў звяртае на сябе ўвагу і спіс лозунгаў, з якімі камсамольцы павінны ісці на дэманстрацыю. У спісе 45 лозунгаў, сфармуляваных Цэнтральным камітэтам Усесаюзнай камуністычнай партыі (бальшавікоў).

"Разгорнем крытыку нашых недахопаў! Умацуем яшчэ больш моц і арганізаванасць нашай дзяржавы!", - гучаў адзін з лозунгаў.

© Sputnik / Вера ДашкевичБеларускія фізкультурнікі рыхтуюцца да агляду ў Маскве
Стылягі, планы і каханне: пра што пісала камсамольская прэса Беларусі - Sputnik Беларусь
Беларускія фізкультурнікі рыхтуюцца да агляду ў Маскве

Ткачыха і Сталін

Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 на старонках "Сталинской молодежи" з'яўляюцца новыя тэмы - апавяданні пра аднаўленне жыцця ў рэспубліцы.

"Па-стаханаўску працуе калектыў аўтарамонтнай майстэрні. Тут з трафейных частак сабралі дзве грузавыя, шэсць легкавых аўтамашын і пяць матацыклаў <...> Авангардная роля ва ўсёй аднаўленчай рабоце належыць камсамольцам і моладзі", - пісала выданне.

У пасляваенныя гады з'яўляюцца вялікія рэпартажы з судовых пасяджэнняў над ваеннымі злачынцамі, а таксама міфічныя, на погляд сучаснага чытача, гісторыі пра беларусаў і Сталіна.

Да прыкладу, у нататцы "Беларускія ткачыхі і вышывальшчыцы" распавядалася аб калгасніцы арцелі "Першамайская" Уздзенскага раёна Марыі Ліпай, якая да вайны пачатку ткаць "габелен з выявай таварыша Сталіна". Нават калі пачалася вайна, жанчына працягвала сваю працу.

© Sputnik / Вера ДашкевичПасля вайны разбураную гаспадарку краіны аднаўлялі у тым ліку на камсамольскім энтузіязме
Стылягі, планы і каханне: пра што пісала камсамольская прэса Беларусі - Sputnik Беларусь
Пасля вайны разбураную гаспадарку краіны аднаўлялі у тым ліку на камсамольскім энтузіязме

"Глыбокімі начамі, пры слаба мігаючай газнічцы Марыя Андрэеўна даставала сваю працу і з любоўю працягвала яе. Воінам чырвонай Арміі, якія першымі прыйшлі ў вёску, падарыла яна габелен з партрэтам любімага Сталіна", - пісала газета ў 1946 годзе.

Пасля вайны адважная Марыя Андрэеўна пайшла з калгасніц у майстрыхі Рэспубліканскай эксперыментальнай лабараторыі мастацкіх промыслаў.

Стылягі і іншыя недахопы

Паўжыццёвыя гісторыі праз дзесяцігоддзі выглядаюць самымі цікавымі. У адным з нумароў, да прыкладу, распавядаецца аб сямейнай трагедыі Захара Васілюка і Еўфрасінні Падайка, якія закахаліся адзін у аднаго, распісаліся, але жыць разам так і не змаглі, таму што родныя дзяўчыны настойвалі на вянчанні.

"Захар Васілюк быў сакратаром камсамольскай арганізацыі Дзівінскага агароднінасушыльнага завода. Комсомольскае сумленне не дазваляла яму пераступіць парог царквы", - распавядала газета. Увогуле, пара разышлася.

Акрамя "цемрашальства", газета крытыкуе ўжо і стыляг з мяшчанамі - тых, хто "не ўдзельнічае ў жыцці камсамольскага калектыву, марнуе энергію на дасканаласць касцюмаў і прычосак, не турбуючыся аб ўзбагачэнні сваіх ведаў".

© Sputnik / Вера ДашкевичКрытыка стыляг і мяшчанства - адна з любімых тэм у пасляваенныя гады
Стылягі, планы і каханне: пра што пісала камсамольская прэса Беларусі - Sputnik Беларусь
Крытыка стыляг і мяшчанства - адна з любімых тэм у пасляваенныя гады

Не абыходзіцца і без недапрацовак на месцах - да прыкладу аб тым, як дрэнна працуюць студэнцкія сталовыя. У буфеце лесатэхнічнага інстытута, калі і здараецца кефір, калі "выкінуць пару скрынь", то "каля прылаўка цэлыя натоўпы". А папярос танных днём з агнём не знойдзеш. У сталовай БДУ брудна, чэргі і недаважванне.

"Аладкі, напрыклад, замест 150 г важылі 105. Тое ж самае было і з сардэлькай", - паведамляе газета.

Камсамольскія будоўлі і канец "Сталинской молодежи"

У 50-я на старонках "Сталинской молодежи" становіцца ўсё больш партыйных дакументаў і прамоваў. У пачатку 1956-га газета, як і краіна, жыла чаканнем ХХ з'езда партыі, вясной - рэпартажамі з Масквы, выступамі і рашэннямі.

"Камсамолка Надзея Альшэўская - свінарка калгасу імя Леніна - на сходзе членаў арцелі ўзяла абавязацельства ў гэтым годзе атрымаць і вырасціць ад кожнай мацёры па 20 парасятаў", - распавядала "Сталинская молодежь" аб рашучасці беларускіх камсамольцаў выканаць заданне партыі.

© Sputnik / Вера ДашкевичНа пачатку 1956-га газета, як і краіна, жыла чаканнем ХХ з"езда партыі і радасна вітала яго рашэнні
Стылягі, планы і каханне: пра што пісала камсамольская прэса Беларусі - Sputnik Беларусь
На пачатку 1956-га газета, як і краіна, жыла чаканнем ХХ з"езда партыі і радасна вітала яго рашэнні

"Камсамолец, малады калгаснік! Будзь у першых шэрагах, якія спаборнічаюць на падрыхтоўцы да вясны! Кладзі гной густа - у свіране не будзе пуста", - заклікала газета моладзь на першай старонцы ў адным з нумароў.

Тады ж у 56-м на старонках "Сталинской молодежи" з'яўляецца новая рубрыка - пра добраахвотнікаў-камсамольцаў, гатовых ехаць у Казахстан апрацоўваць цаліну, будаваць электрастанцыі і прадпрыемства "ва ўсходніх і паўночных раёнах краіны", савецкай краіны.

© Sputnik / Вера ДашкевичБітва за ўраджай пачыналася на старонках газеты ўжо ў студзені
Стылягі, планы і каханне: пра што пісала камсамольская прэса Беларусі - Sputnik Беларусь
Бітва за ўраджай пачыналася на старонках газеты ўжо ў студзені

І вось яны ўжо "гатовыя да подзвігу", "у адказ на заклік партыі і ўрада заяўляюць аб гарачым імкненні паехаць на будоўлі і прадпрыемствы усходу, поўначы і Данбаса". Дарэчы, у Беларусі без камсамольцаў таксама не абыходзілася ні адна маштабная будоўля.

У чэрвені 1956 года "Сталинской молодежи" не стала. Той самы ХХ з'езд партыі ўвайшоў у гісторыю развянчання культу Сталіна. Але вялікіх выкрывальных артыкулаў у беларускай камсамольскай газеце за першыя паўгода ў 1956-ым выявіць не ўдалося. Улетку газету перайменавалі. З чэрвеня галоўным друкаваным органам беларускага ЛКСМ стала "Знамя юности".

Стужка навiн
0