05:53 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Мяжа Польшчы

Турыстаў без прышчэпкі ад адзёру не пусцяць у Польшчу

CC BY 2.0 / Manolo Gómez / Schild am Grenze
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
710

Зараз польскія ўлады працуюць над адпаведным законапраектам, падставай для якога стаў рост захворвання на адзёр.

МІНСК, 6 ліс - Sputnik. Замежным грамадзянам, якія не прышчэпленыя ад адзёру, могуць забараніць уезд у Польшчу, паведаміла газета Rzeczpospolita.

Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек захварэлі на адзёр на тэрыторыі Украіны, успышка захворвання зафіксавана таксама ў многіх іншых краінах Еўропы. Пацярпела ад адзёру і Польшча - аднак, як заяўляе Міністэрства аховы здароўя краіны, усе выпадкі захворвання з'яўляюцца завазнымі.

"На шчасце, польскія грамадзяне ў бяспецы. Вакцынацыя вышэй за 95% дае нам абарону ад эпідэміі", - заявіў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі.

Цяпер, па словах міністра, ідзе праца над законапраектам, па якім замежнікам без прышчэпак ад адзёру нельга будзе прыязджаць у Польшчу. Зрэшты, гэтае пытанне кіраўнік ведамства назваў "далікатным", бо Шэнгенскае пагадненне прадугледжвае права свабоднага перамяшчэння па тэрыторыі краін-удзельніц.

Распрацоўка законапраекта вядзецца разам з Міністэрствам замежных спраў Польшчы. Калі ён можа быць прыняты і ў якім выглядзе грамадзянам прыйдзецца даказваць праходжанне вакцынацыі - пакуль не вядома.

Адзёр сёлета была выяўлены і ў Беларусі, аднак большасць выпадкаў таксама прызнаныя завазнымі. Шырокая вакцынацыя, як заяўляюць у Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі, дапамагла прадухіліць распаўсюджванне хваробы.

Тэги:
прышчэпкі, мяжа, Польшча
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы