22:02 17 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Мінская гарадская ратуша

Мінск апынуўся бліжэй да канца рэйтынга забруджанасці еўрапейскіх гарадоў

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Найбольш спрыяльнымі для пражывання гарадамі Еўропы аналітыкі прызналі Хельсінкі ў Фінляндыі, ісландскі Рэйк'явік і Цюрых у Швейцарыі.

МІНСК, 6 ліс - Sputnik. Мінск апынуўся ў пятым дзясятку рэйтынгу забруджанасці еўрапейскіх гарадоў, адпаведнымі дадзенымі дзеліцца рэсурс numbeo.com.

Паводле рэйтынгу Pollution Index 2018 Mid-Year, самым забруджаным ў Еўропе апынуўся горад Цетава ў Македоніі. У першай тройцы размясціліся яшчэ італьянскі Неапаль і македонская сталіца - Скоп'е.

У топ-10 патрапілі таксама:

  • Тырана (Албанія);
  • Турын (Італія);
  • Бухарэст (Румынія);
  • Сараева (Боснія і Герцагавіны);
  • Кракаў (Польшча);
  • Плоўдзіў (Балгарыя);
  • Кіеў (Украіна).

Па дадзеных даследчыкаў, Мінск апынуўся толькі на 45-м радку (з 76) ў рэйтынгу забруджанасці еўрапейскіх гарадоў. Санкт-Пецярбург і Масква размясціліся на 17-м і 19-м месцах адпаведна.

Найбольш спрыяльнымі для пражывання гарадамі Еўропы аналітыкі прызналі Хельсінкі ў Фінляндыі, ісландскі Рэйк'явік і Цюрых у Швейцарыі.

Тэги:
Рэйтынг, Беларусь, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы