15:26 20 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Дакументы ў руках

Мінпрацы паведаміла, як беларусам пацвердзіць занятасць за мяжой

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Першыя спісы працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, будуць сфарміраваныя на 1 лютага 2019 года.

МІНСК, 6 ліс - Sputnik. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны патлумачылі, як грамадзяне Беларусі могуць пацвердзіць працу або навучанне за мяжой, адпаведную інфармацыю падалі ў прэс-службе ведамства.

Згодна з дэкрэтам "Аб садзейнічанні занятасці", беларусы, якія працуюць або якія атрымліваюць адукацыю ў дзённай форме за мяжой, могуць не ўключацца ў спіс працаздольных ці не занятых у эканоміцы.

"Неабходна падаць (...) дакументы, якія пацвярджаюць ажыццяўленне працоўнай дзейнасці або навучанне ў дзённай форме", - паведамілі ў прэс-службе.

Для тых, хто працуе за мяжой, такімі дакументамі могуць быць:

  • копія працоўнага дагавора (кантракта);
  • копія пасведчання, дазволу, ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай, натарыяльнай дзейнасці;
  • копіі іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт працоўнай дзейнасці.

Навучэнцы могуць падаць:

  • даведку з установы адукацыі;
  • копію дамовы на аказанне адукацыйных паслуг;
  • копіі іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт навучання.

Адзначаецца таксама, што дакументы павінны быць афіцыйна перакладзены на рускую ці беларускую мову. Падаць іх у камісію можна пры дапамозе электроннай або звычайнай пошты, а таксама звярнуўшыся асабіста ў раённыя ці гарадскія выканкамы і адміністрацыі.

У міністэрстве таксама паведамілі, што першыя спісы працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, будуць сфарміраваны на 1 лютага 2019 года.

"Мы просім прадстаўляць у камісіі адпаведныя дакументы да 21 студзеня 2019 года. Затым спісы будуць фармавацца штоквартальна, таму ў далейшым накіроўваць дакументы рэкамендуецца да 21 красавіка, да 21 ліпеня, да 21 кастрычніка, да 21 студзеня", - паведамілі ў Мінпрацы.

Тэги:
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы