Заўзятары "Чэлсі" сталі сведкамі вучэнняў МНС

© Sputnik / Виктор ТолочкоПажарныя машыны МНС каля гасцініцы "Беларусь"
Пажарныя машыны МНС каля гасцініцы Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасяліўшыся ў гатэлі "Беларусь", англічане змаглі паглядзець не толькі футбол, але і трэніроўку беларускіх ратавальнікаў.

МІНСК, 8 ліс - Sputnik. Вучэнні МНС прайшлі сёння ў гасцініцы "Беларусь". Машыны ратавальнікаў спыніліся каля гатэля, кіраўнік падраздзялення на месцы вызначыў сцэнар паводзінаў.

Спартыўны аглядальнік Алег Дзмітрыеў - Sputnik Беларусь
Радыё
Дзмітрыеў: у дамашнім матчы з "Чэлсі" барысаўскаму БАТЭ няма чаго губляць 

"Цяпер вядзецца адпрацоўка працы на падобных аб'ектах у сувязі з падрыхтоўкай да Еўрапейскіх гульняў. Вучэнні праходзяць на аб'ектах масавага знаходжання людзей, спартыўнага прызначэння", - растлумачылі ў МНС.

Ратавальнікі таксама сочаць за паводзінамі персаналу, вывучаюць планіроўку аб'ектаў. Кіраўнік на месцы вызначае, якім чынам і па якім сцэнарыі трэба рухацца падраздзяленню на канкрэтным аб'екце.

Сведкамі вучэнняў сталі заўзятары футбольнай каманды "Чэлсі", якія прыехалі на матч сініх з беларускім "БАТЭ". Англічане пасяліліся ў гасцініцы "Беларусь", але на тое, што адбываецца адрэагавалі спакойна і адправіліся на шпацыр па Мінску.

Стужка навiн
0