Праца з інфанагодамі і размова з сенатарам: як прайшлі лекцыі Sputnik Pro

© Sputnik / Виктор ТолочкоТрэці модуль праекта Sputnik Pro прайшоў у прэс-цэнтры Sputnik Беларусь
Трэці модуль праекта Sputnik Pro прайшоў у прэс-цэнтры Sputnik Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Учора юныя лідары вучыліся камунікаваць са СМІ і працаваць з інфармацыйнымі нагодамі, а сёння ў рамках тэлемосту змаглі задаць пытанні расійскаму сенатару Францу Клінцэвічу.

МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Трэці модуль праекта Sputnik Pro прайшоў у прэс-цэнтры Sputnik Беларусь. Юныя лідары з Беларусі і блізкага замежжа пагутарылі з адказным выпускаючым рэдактарам інфармацыйнага агенцтва Веранікай Трызно ў рэжыме рэальнага часу. А дзякуючы відэаканферэнцыі задалі пытанні расійскаму сенатару Францу Клінцэвічу.

Прэзентацыя праекта SputnikPro ў Шанхаі - Sputnik Беларусь
На ЭКСПА ў Шанхаі прэзентавалі SputnikPro

Сярод удзельнікаў лістападаўскага цыкла - прадстаўнікі больш чым дваццаці СМІ, у тым ліку з Азербайджана, Малдовы, Казахстана, Кыргызстана, Арменіі.

Адказны выпускаючы рэдактар Sputnik на гістарычных і сучасных прыкладах паспрабавала растлумачыць аўдыторыі, як працаваць з інфармацыйнымі нагодамі і, у тым ліку, як рэагаваць на пытанні журналістаў, калі яны пацікавяцца меркаваннем юных лідараў. Жонка прэзідэнта ЗША Гары Трумэна атрымала мянушку "Бэс без каментароў" за яе адмову адказваць на любыя нязручныя пытанні. А вось лідар, асабліва - кіраўнік дзяржавы, сабе такога дазволіць не можа.

Разабраўшыся з методыкай работы са СМІ, слухачы разабраліся і з тым, як працаваць з навінамі на прыкладзе тэмы стагоддзя камсамола. Як падаць чытачу матэрыял так, каб даўно забыты камсамол яго зацікавіў і як гісторыя з ролікам пра БРСМ можа зацямніць ўсе гэтыя спробы, хлопцы прааналізавалі ў прэс-цэнтры Sputnik.

SputnikPro назвалі самым слушным майстар-класам за апошні год - Sputnik Беларусь
Відэа
SputnikPro назвалі самым слушным майстар-класам за апошні год

Маладыя лідары цікавіліся ў сенатара Клінцэвіча міратворчым кантынгентам Расіі ў Малдове і пыталіся, што ён думае наконт прызначэння новага генеральнага сакратара АДКБ. Журналісты з Гомеля пацікавіліся ў сенатара меркаваннем аб размяшчэнні амерыканскай базы ў Польшчы, а таксама тым, як можна ўзмацніць патрыятычную працу ў асяроддзі маладых лідараў.

SputnikPro - міжнародны праект для журналістаў, студэнтаў профільных ВНУ, супрацоўнікаў прэс-службаў, накіраваны на абмен вопытам з замежнымі калегамі, развіццё міжнародных медыкамунікацый і міжкультурных сувязяў паміж журналістамі. SputnikPro для журналістаў краінаў блізкага замежжа рэалізуецца пры садзейнічанні праграмы "Новае пакаленне" Федэральнага агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве.

Стужка навiн
0