Стагоддзе сканчэння Першай сусветнай вайны адсвяткавалі ў Парыжы

© REUTERS / POOLЦырымонія святкавання 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны ў Парыжы
Цырымонія святкавання 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны ў Парыжы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Поціск рукі Трампа, сняданак у Елісейскім палацы і сцяг Беларусі ў цэнтры Парыжа - галоўнае аб святкаванні стагоддзя заканчэння Першай сусветнай вайны.

Прымеркаваныя да стогадовага юбілею заканчэння Першай сусветнай вайны мерапрыемствы прайшлі ў гэтыя выхадныя па ўсім свеце, але сталіцай святкавання стаў Парыж. Французская сталіца сабрала ў нядзелю многіх сусветных лідараў і зладзіла маштабныя ўрачыстасці. Усе галоўнае пра іх - у аглядзе Sputnik.

Выстава Беларусь у Вялікай вайне 1914 - 1918 гг. - Sputnik Беларусь
Унікальныя артэфакты Першай сусветнай вайны прадставілі ў Мінску

Беларускі сцяг і васількі

Сярод удзельнікаў урачыстасцей у Парыжы былі і прадстаўнікі Беларусі. Рэспубліку на мерапрыемствах прадстаўляў спікер Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковічам. Госцем таксама быў і пасол Беларусі Павел Латушка.

Латушка публікаваў у сваім Instagram фатаграфіі падрыхтоўкі да святкавання. Так, ля Трыўмфальнай аркі сярод вывешаных сцягоў быў і беларускі. Таксама паказаў пасол і сімвал святкавання - кветку васілька.

Поціск рукі

Адным з момантаў памятных цырымоній, якія больш за ўсё абмяркоўваюцца, стала прыбыццё прэзідэнта ЗША Дональда Трампа да Трыумфальнай аркі. Камеры тэлеканалаў захавалі, як ён вітаўся з прэзідэнтам Францыі, канцлерам ФРГ і расійскім лідарам, пры гэтым праігнараваўшы ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнку.

© REUTERS / POOLПрыбыццё прэзідэнта ЗША Дональда Трампа
Стагоддзе сканчэння Першай сусветнай вайны адсвяткавалі ў Парыжы - Sputnik Беларусь
Прыбыццё прэзідэнта ЗША Дональда Трампа

 

Пазней, выходзячы пасля сняданку з Елісейскага палаца, Парашэнка адрэагаваў на пытанне аб поціску рукі нервова: заявіў журналістам, што яны ўсё хлусяць. Хлусяць ці не, але супраць запіса відэакамер наўрад ці можна нешта выставіць.

Рассаджванні па-французску

Цікавым момантам мерапрыемстваў апынулася і рабочае снеданне ў Елісейскім палацы. Яно прайшло бліжэй да поўдня, але для многіх лідараў стала першым прыёмам ежы. Аднак цікава не гэта.

Паводле першапачатковага плану рассаджвання, Уладзімір Пуцін павінен быў сядзець побач з Трампам. Аднак перад пачаткам сняданку Елісейскі палац памяняў планы - пасадзіў прэзідэнтаў па абодва бакі ад стала.

© Пресс-служба Президента РФ / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас рабочага сняданку ад імя прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона
Стагоддзе сканчэння Першай сусветнай вайны адсвяткавалі ў Парыжы - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас рабочага сняданку ад імя прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона

Зрэшты, гэта не перашкодзіла лідарам пагаварыць - у іншы час. Пуцін назваў гутарку з Трампам "добрай", але не ўдакладніў дэталяў. За сняданкам жа расійскі прэзідэнт пагутарыў з кіраўніком Еўракамісіі Жан-Клодам Юнкерам і генсекам ААН Антоніу Гутэрэшам.

Форум міру

Цэнтральнай жа падзеяй урачыстасцяў стаў Форум міру, арганізаваны прэзыдэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Па задумцы французскага прэзідэнта, мерапрыемства павінна садзейнічаць умацаванню бяспекі і стабільнасці ў свеце.

"Свет, у якім мы жывем, аслаблены крызісамі, якія дэстабілізуюць наша грамадства [...], таму мы вырашылі стварыць парыжскі Форум міру, які будзе праходзіць кожны год [...]. Я хачу падзякаваць усім, хто прыехаў і знаходзіцца тут", - заявіў Макрон.

Амерыканскі жа прэзідэнт удзелу ў Форуме міру вырашыў не прымаць. Замест гэтага ён пахваліўся ў сацсетках прадуктыўнымі сустрэчамі ў Парыжы.

Стужка навiн
0