Лукашэнка прызначыў новых рэктараў

© Sputnik / Виктор ТолочкоАўдыторыя ўніверсітэта
Аўдыторыя ўніверсітэта - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новае кіраўніцтва прыйдзе ў Акадэмію авіяцыі і Мазырскі ўніверсітэт.

МІНСК, 13 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новых рэктараў двух вышэйшых навучальных устаноў.

Аўдыторыя ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Дэпутат Барадзеня стаў прарэктарам Акадэміі кіравання

Беларускі лідар у аўторак разгледзеў кадравыя пытанні: ён зацвердзіў некалькіх новых паслоў, а таксама кіраўнікоў мясцовых органаў улады.

Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новых рэктараў двух вышэйшых навучальных устаноў.

Як паведамляе БелТА, рэктарам установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі" стане Арцём Шэгідзевіч - раней ён працаваў прарэктарам па выхаваўчай працы.

Даў згоду беларускі лідар і на прызначэнне новага рэктара Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта - ім стане кандыдат фізіка-матэматычных навук Валерый Наўныка, які раней працаваў прарэктарам па навуковай рабоце.

Стужка навiн
0