22:21 29 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Прычынай абмежавальных мер стала размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркотыкаў, псіхатропаў, іх прэкурсораў і аналагаў.

МІНСК, 15 ліс - Sputnik. Мінінфарм Беларусі на падставе пісьмовых апавяшчэнняў ад міністэрства ўнутраных спраў прыняў рашэнне аб абмежаванні доступу да 37 інтэрнэт-рэсурсаў, паведамляе прэс-служба ведамства.

Прычынай абмежавальных мер стала размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркотыкаў, псіхатропаў, іх прэкурсораў і аналагаў. Пры гэтым пералік сайтаў, доступ да якіх заблакавалі, не ўдакладняецца.

Апошні раз міністэрства інфармацыі блакавала доступ да сайтаў у канцы кастрычніка. Праўда, тады гэта было зроблена па патрабаванні МАРГ Ведамства ўгледзела ў іх дзейнасці парушэнне правілаў размяшчэння рэкламы.

Тады быў заблякаваны доступ і да шэрагу старонак у сацыяльных сетках, змест якіх быў прызнаны экстрэмісцкім.

Тэги:
Інтэрнэт, Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Галоўныя тэмы