13:38 12 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.20
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Лукашэнка павіншаваў Нацыянальную акадэмію навук з 90-годдзем

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
810

Па словах прэзідэнта, навуковая арганізацыя з'яўляецца стратэгічна важным аб'ектам і актыўна ўдзельнічае ў развіцці Беларусі, росце айчыннай эканомікі і ўмацаванні нацыянальнай бяспекі.

МІНСК, 16 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнай акадэміі навук з 90-гадовым юбілеем арганізацыі, пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З'яўляючыся стратэгічна важным аб'ектам, Акадэмія навук адыгрывае ключавую ролю ў развіцці краіны, росце айчыннай эканомікі і ўмацаванні нацыянальнай бяспекі. Таму на заранку стварэння суверэннай Беларусі было прынята перспектыўнае рашэнне аб захаванні высокага статусу арганізацыі", - адзначыў кіраўнік Беларусі.

Па словах прэзідэнта, увесь навуковы патэнцыял арганізацыі, а таксама веды і прафесіяналізм работнікаў, дапамагаюць краіне вырашаць найважнейшыя для развіцця краіны і ўмацавання яе незалежнасці задачы.

"У зоне вашай адказнасці - навуковае суправаджэнне важных дзяржаўных праграм, выкарыстанне касмічнай прасторы, распрацоўка сучасных бія- і нанатэхналогій, стварэнне інтэлектуальнай эканомікі, папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны народа, удзел у глабальных міжнародных праектах", - падкрэсліў Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў навукоўцам невычэрпнага натхнення, поспехаў у даследаваннях і пошуках і вялікіх здзяйсненняў на карысць Беларусі і яе грамадзян.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі святкуе сваё 90-годдзе ў пятніцу, 16 лістапада. Навуковая арганізацыя была створана на базе Інстытута беларускай культуры, і на пачатку свайго шляху налічвала ўсяго 128 супрацоўнікаў. Праз амаль стагоддзе акадэмія з'яўляецца адным з найбуйнейшых навуковых цэнтраў Еўропы. Зараз НАН аб'ядноўвае 15 навуковых арганізацый, у штаце працуюць 15 тысяч чалавек.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Юбілей, Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Галоўныя тэмы