13:41 12 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.20
Узнагароджанне лепшых участковых і інспектараў па справах непаўналетніх

Машына ва ўзнагароду: лепшых участковых ушаноўвалі ў Нясвіжскім замку

© Sputnik / Вера Дашкевич
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Акрамя супрацоўнікаў праваахоўных органаў былі адзначаны шэраг журналісцкіх работ, прысвечаных працы гэтых службаў, у тым ліку і матэрыял Sputnik.

Ключы ад службовых аўтамабіляў і камп'ютары атрымалі ў якасці ўзнагароды лепшыя ўчастковыя інспектары міліцыі і лепшыя ўчастковыя інспектары па справах непаўналетніх. Лепшых супрацоўнікаў вызначылі па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу, прымеркаванага да 95-годдзя са дня ўтварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі.

Удзельнікі конкурсу павінны былі здаць экзамены па тактыка-спецыяльнай, медыцынскай, агнявой і фізічнай падрыхтоўцы, праявіць сябе ў прамоўніцкім мастацтве. Узнагароджанне пераможцаў адбылося ў пятніцу ў адной з залаў Нясвіжскага замка.

"Служба ўчастковых інспектараў міліцыі як па аб'ёме, так і па важнасці вырашаемых задач, па той ролі, якую яна выконвае ў забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі грамадзян, займала і займае вядучае месца ў сістэме праваахоўных органаў," - заявіў, звяртаючыся да ўдзельнікаў цырымоніі намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка.

Ён таксама адзначыў, што ўчастковыя інспектары першымі бяруць на сябе адказнасць за прымаемыя рашэнні і дзеянні па забеспячэнні асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян. Таму праца ўчастковых інспектараў міліцыі была і застаецца адной з самых запатрабаваных.

"Участковаму інспектару павінны быць уласцівыя пачуццё справядлівасці і высокая прафесійная культура, глыбокая павага да людзей. Бо пад словам участковы можна разумець не толькі ўчастак, але і ўдзел - у вырашэнні людскіх праблем, працоўных калектываў, дзейнасці мясцовых органаў улады, аказанні дапамогі сем'ям, канкрэтным грамадзянам", - адзначыў намеснік міністра.

Акрамя лепшых інспектараў і інспектараў па справах непаўналетніх былі адзначаны матэрыялы, прысвечаныя рабоце гэтых службаў. У конкурсе на лепшую публікацыю аб дзейнасці ўчастковых інспектараў міліцыі і ўчастковых інспектараў па справах непаўналетніх перамог рэпартаж Sputnik "Інспектар ІСН: усё часцей працуем з "добрымі" дзецьмі і па справах аб наркотыках".

Тэги:
Узнагароды, Нясвіж, МУС Беларусі, Sputnik Беларусь

Галоўныя тэмы