Спікер егіпецкага парламента стаў ганаровым прафесарам БДУ

© Photo : БГУСтаршыня Палаты прадстаўнікоў Егіпта Алі Абдэль Аль Сайед Ахмед
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Егіпта Алі Абдэль Аль Сайед Ахмед - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Парламентару з Егіпта прысвоілі ганаровае званне за вялікі асабісты ўнёсак у развіццё прававой навукі і ўмацаванне дружбы паміж краінамі.

МІНСК, 16 ліс - Sputnik. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Егіпта Алі Абдэль Аль Сайед Ахмед стаў ганаровым прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, паведамілі Sputnik ў прэс-службе ВНУ.

Аўдыторыя - Sputnik Беларусь
БДУ трапіў у спіс лепшых ВНУ свету па фізіцы

Дыплом "Ганаровы прафесар БДУ" ў пятніцу 16 лістапада егіпецкаму парламентару ўручыў рэктар ВНУ Андрэй Кароль. Цырымонія адбылася ў рамках візіту парламенцкай дэлегацыі Егіпта ў Беларусь.

Ганаровым прафесарам парламентарый стаў за "вялікі асабісты ўнёсак у развіццё прававой навукі і ўмацаванне дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Егіптам і Беларуссю".

Кіраўнік ніжняй палаты егіпецкага парламента выступіў перад членамі Савета БДУ, выкладчыкамі і ВНУ. Ён распавёў пра развіццё Егіпта і важнасць супрацоўніцтва з Беларуссю.

Ганаровымі прафесарамі галоўнай ВНУ Беларусі таксама з'яўляюцца нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў, старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і некалькі дзясяткаў іншых вядомых дзеячаў.

Кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Егіпта ў рамках свайго афіцыйнага візіту ў Мінск ужо сустрэўся з беларускімі парламентарыямі, а таксама правёў перамовы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Стужка навiн
0