02:01 17 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
З Мінска ў Пінск можна будзе даехаць за чатыры гадзіны

З Мінска ў Пінск можна будзе даехаць за чатыры гадзіны

© Photo : БЖД
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Хуткасны дызельны цягнік звяжа беларускую сталіцу і галоўны горад Палесся ўжо ў наступным месяцы.

МІНСК 19 ліс - Sputnik. Новы цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа "М

інск - Пінск" прызначаны ў графіцы Беларускай чыгункі на 9 снежня, паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.

"Цягнік будзе хадзіць па ўказанні. Папярэдне толькі па некаторых буднях днях. На маршруце будзе выкарыстоўвацца склад PESA ДП3", - гаворыцца ў паведамленні БЧ.

Згодна з раскладам цягнік будзе адпраўляцца з Мінска ў 13:58 і прыбываць у Пінск у 18:09. У дарозе цягнік будзе чатыры гадзiны, кароткія прыпынкі прадугледжаны ў Баранавічах, Ляхавічах, Ганцавічах і Лунінцы.

У адваротным кірунку цягнік будзе выязджаць з Пінска ў 18:39, каб прыбыць на цэнтральны вакзал беларускай сталіцы ў 22:52.

У БЧ нагадваюць, што 9 снежня кожны дзень будзе хадзіць цягнік Міжрэгіянальных ліній бізнес-класа Мінск - Гродна аналагічным саставам PESA ДП3.

Дызель-цягнікі, якія складаюцца з трох вагонаў, вырабляюцца польскай кампаніяй PESA Bydgoszcz SA. У кожным вагоне прадугледжана 145 месцаў для сядзення, а хуткасць руху можа дасягаць 140 км/г.

Тэги:
Пінск, Мінск, цягнік

Галоўныя тэмы