00:10 13 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Кошт індывідуальнага жылля ў Беларусі знізіцца

Кошт індывідуальнага жылля ў Беларусі знізіцца

CC0 / Pixabay / Capri23auto
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Беларускія ўлады плануюць шчыльна заняцца серыйным будаўніцтвам індывідуальных жылых дамоў, дзе кошт аднаго квадратнага метра будзе ніжэй за 400 долараў.

МІНСК, 22 ліс - Sputnik. Серыйнае будаўніцтва дазволіць знізіць кошт індывідуальных жылых дамоў, сказаў віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў.

Паводле яго слоў, беларускі ўрад ставіць у прыярытэт будаўніцтва менавіта індывідуальнага жылля. Зараз пасля ўзвядзення кошт квадратнага метра ў ім складае каля 400 долараў.

"Калі будзем пераходзіць на серыю, будзем зніжаць гэты кошт, каб зрабіць гэтыя дамы максімальна даступнымі для насельніцтва", - цытуе Кухарава БелТА.

Раней Міністэрства архітэктуры распаўсюдзіла інфармацыю, што кошт квадратнага метра жылля, якое будуецца з падтрымкай дзяржавы, складае 800 рублёў. Прычым робяцца крокі, каб кошты на такое жыллё не раслі. У гэтым годзе з дзяржпадтрымкай будзе пабудавана 900 тысяч квадратных метраў жылля.

Шматдзетныя сем'і сталі асноўнымі атрымальнікамі дапамогі ў рамках прэзідэнцкага ўказа №240 аб адрасным субсідзіраванні будаўніцтва жылля. Дакумент змяніў парадак прадастаўлення дзярждапамогі людзям, якія жывуць у нястачы. З пачатку года было заключана ўжо звыш 6000 крэдытных дагавораў.

Тэги:
Жыллёвае будаўніцтва

Галоўныя тэмы