00:17 13 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Экзамены зімовай сесіі

БДУ будзе выкарыстоўваць электронныя залікоўкі

© Sputnik / Виталий Аньков
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Лічбавыя фарматы дакументаў не толькі зручныя, але і дазваляюць эканоміць.

МІНСК, 22 ліс - Sputnik. Электронныя заліковыя кніжкі будуць выкарыстоўвацца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, паведамілі Sputnik у прэс-службе ВНУ.

Электронныя заліковыя кніжкі распрацаваны ў самой ВНУ. Новаўвядзенне закладзена ў стратэгіі лічбавай трансфармацыі ўніверсітэта і можа стаць унікальным для айчыннай вышэйшай адукацыі.

"Новыя лічбавыя фарматы дакументаў дазваляюць эканоміць сродкі і аптымізаваць атэстацыйны працэс у БДУ. Дарэчы, толькі у 2018 годзе за кошт укаранення новых студэнцкіх білетаў на аснове міжнародных банкаўскіх карт універсітэт зэканоміў каля 40 тысяч рублёў", - адзначылі ў БДУ.

У электронны фармат у бліжэйшы час будуць таксама перакладзены планаванне работы выкладчыкаў, журналы куратараў і іншыя кабінеты.

Абяцаюць у галоўнай ВНУ краіны і стварыць Цэнтр адкрытай адукацыі, што дасць магчымасць атрымліваць сучасныя веды анлайн. Выкладанне шэрагу дысцыплін у БДУ ўжо вядзецца ў дыстанцыйным фармаце.

Лічбавыя новаўвядзенні працы ВНУ абмяркуюць неўзабаве на Савеце Белдзяржуніверсітэта. Пасля гэтага іх укараненне працягнуць.

Тэги:
студэнты, Беларусь, БДУ

Галоўныя тэмы