16:52 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
Астанкі салдат Рускай імператарскай арміі знайшлі пошукавікі ў Латвіі

Астанкі салдат Рускай імператарскай арміі знайшлі пошукавікі ў Латвіі

© Photo: Facebook / Регина Лочмеле-Лунёва
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
610

Падчас раскопак у Валгундскай воласці таксама былі знойдзены боепрыпасы, праваслаўныя крыжы і гузікі.

МІНСК, 3 сне - Sputnik. Астанкі дзесяці салдат, паводле папярэдняй версіі, Рускай імператарскай арміі выяўленыя падчас раскопак у Валгундскай воласці Латвіі, паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook у нядзелю дэпутат сейма Латвіі Рэгіна Лочмель-Лунёва. Яна прымала ўдзел у раскопках пошукавага атрада Legenda.

Паведамляецца, што салдаты загінулі падчас Першай сусветнай вайны.

"Першае снежня, мінус 11 па Цэльсіі... З двух ям, знойдзеных чароўным мацам Уладзіслава Чысцякова, паднялі 10 салдат Першай сусветнай, усе - Рускай імператарскай арміі", - напісала Лочмель-Лунёва.

Акрамя таго, падчас раскопак былі знойдзены боепрыпасы, а таксама праваслаўныя крыжы і гузікі. Пашукавікі лічаць, што знойдзеныя рэчы сведчаць аб тым, што салдаты ваявалі на баку Расійскай імперыі.

Раней, у красавіку 2018 года, пашукавікі "Легенды" пад Сладусом знайшлі парэшткі 145 савецкіх салдат, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны.

Тэги:
Латвія, археалагічныя знаходкі

Галоўныя тэмы