01:05 17 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Тэлефонная і паштовая сувязь падаражэлі ў Беларусі

Тэлефонная і паштовая сувязь падаражэлі ў Беларусі

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Новыя тарыфы закрануць гарадскую тэлефонную сувязь і паштовую сувязь агульнага карыстання.

МІНСК, 5 сне - Sputnik. Тарыфы на паслугі электрасувязі і паштовай сувязі агульнага карыстання перагледзяць у Беларусі ў адпаведнасці з пастановай МАРГ №84, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 5 снежня.

Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання дакумента. Даты павышэння тарыфаў для кліентаў РУП "Белтэлекам" і РУП "Белпошта" вызначаць дадаткова.

Абаненцкая плата за гарадскі тэлефон павышаецца на 27 капеек і складзе 3,08 рубля, плата за кожную хвіліну злучэння складзе 0,0064 рубля.

Перасылка простых паштовых адпраўленняў па Беларусі таксама стане даражэй. Адпраўка паштовай карткі, ліста або бандэролі масай да 20 грам для фізічных асоб абыдзецца ў 48 капеек - на 6 капеек даражэй, чым цяпер.

У пачатку гэтага года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі заяўляла пра тое, што неабходна падняць тарыфы на паслугі сувязі да ўзроўню кампенсацыі - зараз яны адносяцца да сацыяльна значных і датуюцца дзяржавай.

У лютым 2018 года "Белпошта" ўвяла тарыф за захоўванне міжнародных пасылак больш за сем каляндарных дзён - за кожны дадатковы дзень захоўвання неабходна заплаціць цяпер 36 капеек.

Тэги:
Паслугі сувязі, пошта, Тэлефон

Галоўныя тэмы