06:10 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Зараз сапраўды: у Беларусі павялічваюць мінімалку

Зараз сапраўды: у Беларусі павялічваюць мінімалку

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Цяпер мінімальны заробак складае 305 рублёў, або 87,7% мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з чатырох чалавек.

МІНСК, 5 сне - Sputnik. Урад Беларусі вырашыў павялічыць памер мінімальнай зарплаты для беларусаў з 1 студзеня будучага года да 330 рублёў, паведамілі ў Мінсацпрацы.

У гэтым годзе яшчэ ў студзені было вырашана, што ўзровень мінімалкі будзе складаць 93,8% ад мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з чатырох чалавек.

Фактычна на канец года атрымліваецца, што 305 рублёў мінімалкі - гэта ўсяго толькі 87,7% ад МСБ. Гэты факт выклікаў абурэнне ў канцы лістапада ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Тады трымаць адказ перад федэрацыяй прыйшлося міністру працы і сацыяльнай абароны Ірыне Касцевіч, якая паспяшалася запэўніць, што ўрад павысіць мінімалку да 95% ад МСБ.

Цікава, што пазіцыя прафсаюзаў была куды радыкальнейшая - павысіць мінімалку да 100% ад мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з чатырох чалавек.

Як бачна з рашэння ўрада, пазіцыя ФПБ не была пачутая, і мінімалка павялічылася для беларусаў нязначна, усяго на 25 рублёў.

Тэги:
Мінімальная заработная плата, Беларусь

Галоўныя тэмы