08:26 16 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Мінадукацыі распавяло пра навучанне ў агракласах

Мінадукацыі распавяло пра навучанне ў агракласах

© Sputnik / Виталий Тимкив
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Вучняў у спецыялізаваныя класы на вёсцы і ў невялікіх гарадах набіраюць па выніках сумоўя.

МІНСК, 8 сне - Sputnik. Каля 1,2 тысячы школьнікаў навучаюцца ў профільных класах аграрнай накіраванасці, заявіла намесніца начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Ірына Каржова.

"У гэтым навучальным годзе дзесятыя класы аграрнай накіраванасці адкрыты ў 202 установах агульнай сярэдняй адукацыі. У гарадской мясцовасці размешчаны 39 з іх, у сельскай - 163. У профільных класах вучацца 1 217 навучэнцаў, з іх 346 у школах, размешчаных у гарадской мясцовасці, 871 - у сельскай", - цытуе Каржову БелТА.

Раней у Мінпрацы казалі, што адукацыя адстае ад патрэбаў эканомікі. Улетку гэтага года была распрацавана праграма для навучання ў агракласах, куды планавалася залічаць па сумоўя.

Профільныя класы адкрыліся ў 2018-2019 чебном годзе ў вёсцы і ў невялікіх гарадах і закліканы папулярызаваць сельгаспрафесіі. Больш за ўсё такіх профільных класаў з'явілася ў Магілёўскай вобласці. Каб клас функцыянаваў, у яго павінны запісацца хаця б трое рабят, якіх тут жа пачнуць знаёміць з прафесіяй і арыентаваць на далейшую працу ў сельгассферы.

Тэги:
Адукацыя, Сельская гаспадарка

Галоўныя тэмы